Дзеячы культуры запісалі відэазварот у падтрымку Народнага ультыматуму

Культура

Ініцыятарам запісу звароту творчай інтэлігенцыі ў падтрымку Народнага ультыматуму і Агульнанацыянальнай забастоўкі выступіў Беларускі фонд культурнай салідарнасці. На яго заклік адгукнулася 22 дзеяча культурнай сферы — музыкі, акцёры, мастакі,тэлевядучыя, музейшчыкі, дыпламаты, — сапраўдныя зоркі культуры Беларусі. Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, музыка Лявон Вольскі, мастацтвазнаўца Мікіта Моніч, саліст Вялікага тэатра оперы і балета Ілья Сільчукоў, мастак Міхаіл Гулін, экс-міністр культуры Павел Латушка, паэт Андрэй Хадановіч, тэлевядоўца і спявачка Ларыса Грыбалёва — адны з тых, хто выступіў у роліку.

Заклікаем нашых прыхільнікаў, гледачоў і слухачоў у Беларусі адмовіцца ад наведвання культурных устаноў. Пасядзіце дома з дзецьмі. Пачытайце кнігу. Памалюйце. Паглядзіце кіно. Паслухайце музыку, — звяртаюцца творцы ў відэа да аудыторыі. — Калі працуеце ў дзяржаўнай ўстанове — не выходзьце на працу з 26 кастрычніка. Знішчыце ў сабе раба. Знайдзіце прычыну. Захварэйце. Ніякіх карпаратываў ды іншых івэнтаў на замову. Выходзьце ў свой двор. Гуляйце па вуліцах свайго гораду. Толькі вулічныя акцыі салідарнасці ў раёнах!»

За некалькі гадзін відэазварот сабраў ужо некалькі тысяч праглядаў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Последние новости


🔥 Подпишитесь на нашу страницу в Facebook. Там весело!

REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: