Сотні людзей прыйшлі ў Курапаты ў Ноч расстраляных паэтаў

Главное
Курапаты 29.10.2020. Фота Reform.by

Сёння ва ўрочышчы Курапаты на паўночным усходзе Мінска праходзіць вечар памяці ахвяраў масавых сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, сярод якіх былі многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Гэтая падзея праводзіцца ўжо чацвёрты год і атрымала назву «Ноч расстраляных паэтаў».

Дата і назва невыпадковая: у 1937 годзе ў ноч с 29 на 30 кастрычніка ў Курапатах былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі, грамадскіх дзеячоў. Сярод іх і 22 літаратары: Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот, Платон Галавач, Тодар Кляшторны, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Анатоль Вольны, Ізі Харык і іншыя.

Ушанаваць памяць нявінна загінулых ахвяр тэрору сёння ў Курапаты прыйшлі сотні людзей, паведамляе карэспандэнт Reform.by. З прамовамі выступаюць пісьменнікі і паэты, грамадскія і палітычныя дзеячы. Сярод іх — Уладзімір Някляеў, Ніна Багінская, Андрэй Хадановіч, артысты Купалаўскага тэатра. Гучаць вершы расстраляных паэтаў і песні паводле іх твораў. Прысутнічаюць таксама прадстаўнікі пасольстваў краін Еўропы і ЗША.

Замест Змітра Дашкевіча, які арганізоўваў «Ноч» у папярэднія гады, але цяпер адбывае арышт, вечар памяці вядзе пісьменніца і педагог Ганна Севярынец, даследчыца творчасці Алеся Дудара і іншых рэпрэсаваных літаратараў. Нагадаем, яе брат, палітык і пісьменнік Павел Севярынец, пяты месяц знаходзіцца ў ізалятары, ён прызнаны палітвязнем.

Сотні людзей прыйшлі ў Курапаты ў Ноч расстраляных паэтаў
Курапаты 29.10.2020. Фота Reform.by
Сотні людзей прыйшлі ў Курапаты ў Ноч расстраляных паэтаў
Курапаты 29.10.2020. Фота Reform.by
Сотні людзей прыйшлі ў Курапаты ў Ноч расстраляных паэтаў
Курапаты 29.10.2020. Фота Reform.by
Сотні людзей прыйшлі ў Курапаты ў Ноч расстраляных паэтаў
Курапаты 29.10.2020. Фота Reform.by
Сотні людзей прыйшлі ў Курапаты ў Ноч расстраляных паэтаў
Злева Ганна Севярынец. Курапаты 29.10.2020. Фота Reform.by
Сотні людзей прыйшлі ў Курапаты ў Ноч расстраляных паэтаў
Акторкі Купалаўскага тэатра. Курапаты 29.10.2020. Фота Reform.by
Сотні людзей прыйшлі ў Курапаты ў Ноч расстраляных паэтаў
З такім плакатам задзіў на маршы Зміцер Дашкевіч. Курапаты 29.10.2020. Фота Reform.by
Сотні людзей прыйшлі ў Курапаты ў Ноч расстраляных паэтаў
Андрэй Хадановіч выканаў песню «Муры», якая вядомая па-беларуску ў яго перакладзе. Курапаты 29.10.2020. Фота Reform.by
Сотні людзей прыйшлі ў Курапаты ў Ноч расстраляных паэтаў
Курапаты 29.10.2020. Фота Reform.by
Сотні людзей прыйшлі ў Курапаты ў Ноч расстраляных паэтаў
Курапаты 29.10.2020. Фота Reform.by
Сотні людзей прыйшлі ў Курапаты ў Ноч расстраляных паэтаў
Курапаты 29.10.2020. Фота Reform.by

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: