Ганна Хітрык прадставіла кліп на новую песню «Навагодняя паштоўка»

Культура
Кадр з кліпа "Навагодняя паштоўка".

Відэа, прэ’мера якога адбылася сёння на Youtube, здымалі ў Ізраілі, дзе зараз жыве вядомая спявачка і актрыса, культурная дзеячка Ганна Хітрык (праекты ДетиДетей, Sounduk). Ідэя роліка належыць Ганне і яе мужу Сяргею Рудзеню. А кампазіцыя, на якую быў зняты кліп, нарадзілася ў выніку супрацоўніцтва спявачкі і музыканта з вядомым беларускім паэтам Андрэем Хадановічам.

У рэпертуары гурта Sounduk ёсць адна песня на словы слыннага аўтара -«Чаму».

І я заўжды хацела папрацаваць з Андрэем яшчэ, — удакладніла гісторыю нараджэння новай кампазіцыі Ганна Хітрык. — Не так даўно мы спісаліся. Я паведаміла, што хачу зрабіць песню на беларускай мове. Захацелася знайсці светлыя і патрэбныя словы, без залішняга пафасу. І за некалькі дзён да Новага года Андрэй напісаў «Навагоднюю паштоўку» і даслаў яе мне. Цягам некалькіх хвілін я адразу напявала мелодыю, — распавядае яна.

«Лёс, як навагодняя паштоўка,
што сястры на волю піша брат:
краты – гэта толькі падрыхтоўка
да жыцьця, дзе не існуе крат», — так гучыць прыпеў у пранікнёнай кампазіцыі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Последние новости


🔥 Подпишитесь на наш Telegram-канал. Только авторские статьи!

REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: