Анлайн-тэатр? Вольныя Купалаўцы складаюць свой рэпертуар

Культура
Сцэна са спектакля "Войцэк". Фота: facebook.com/kupalaucy/

Незалежная тэатральная група Купалаўцы пачала фарміраваць уласны рэпертуар. На старонцы ў Facebook артысты размесцілі анонсы бліжэйшых прэм’ерных пастановак. «На жаль, пакуль усе спектаклі магчымыя толькі ў рэжыме анлайн», — адзначаецца ў паведамленні, але тое, што ў вольнай трупы з’явіўся расклад спектакляў, можна сведчыць пра пачатак сталай працы калектыву ў новых умовах.

Падобна на тое, што дзейнай пляцоўкай для выхаду Купалаўцаў да публікі становіцца іх Youtube-канал. На сёння на яго падпісаныя 145 тысяч чалавек, і пры ўмове, што пастановак на ім паболее, гаворка ідзе аб прэцэдэнце унікальнага анлайн-тэатру, які збірае сваю публіку менавіта ў сеціве.

Нагадаем, што першай вялікай прэм’ерай Купалаўцаў на аднайменным канале стала пастаноўка па п’есе Янкі Купалы «Тутэйшыя» Мікалая Пінігіна. Яе новую версію, што рыхтавалася да юбілею Купалаўскага, не ўдалося ажыццявіць на сцэне тэатра з-за вядомых падзей. Спектакль быў адаптаваны незалежнай трупай да вольнай пляцоўкі, запісаны і выкладзены ў сеціва. Як вынік, пастаноўку прагледзела больш за 300 тысяч чалавек, што з’яўляецца прыстойной лічбай для Беларусі.

Анлайн-тэатр? Вольныя Купалаўцы складаюць свой рэпертуар
Сцэна са спектакля «Тутэйшыя».

Наступны праект, які выйшаў на канале, — «Войцэк.Сцэны» паводле п’есы Георга Бюхнера ў рэжысуры Рамана Падаляка. Рэжысёр, вядомы па спектаклям «Радзіва «Прудок», «Першы», сваёй работай, лічы, заявіў пра новы этап у гісторыі калектыву. Спектакль атрымаў добрую прэсу, а калі ўлічыць, што ён адбыўся ў фармаце, так званага, абмежаванага доступу, калі глядзець пастаноўку можна толькі ў прызначаны час, — жыццяздольнасць вынадзейнага фармата пацвердзілася.

Наступная прэме’ра трупы адбылася літаральна на гэтых выходных. Купалаўцы паказалі новы праект — «Я» ў пастаноўцы Рамана Падалякі па «рэальных гісторыях абсалютна рэальных людзей», запісаных Раманам Падалякам і Міхаілам Зуем. На гэты раз гледачу было прапанавана глядзець прэм’еру ад 19.00 16 студзеня па 9.00 наступнага дня, — час доступу да спектакля быў павялічаны. Публіка прыняла пастаноўку з захапленнем.

Анлайн-тэатр? Вольныя Купалаўцы складаюць свой рэпертуар
Сцэна са спектакля «Я». Фота: facebook.com/kupalaucy/

Як бачым, анлайн-тэатр набірае абароты, і сёння выходзіць на складанне сеткі рэпертуару.
Што да бліжэйшых анонсаў, то заўтра, 20 студзеня, на Youtube-канале Купалаўцаў чакаецца паказ «Войцэка», 30 студзеня а 19.00 адкрыецца доступ да спектакля «Я».

У апісанні кожнай пастаноўкі вы можаце знайсці актуальныя спосабы падтрымкі Незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы», — нагадваюць артысты пра магчымасць аплаты іх працы.

У хуткім часе афіша вольнай трупы мусіць папоўніцца новымі праектамі.

🔥 Подпишитесь на нас в Google News, Яндекс.Новости или в Дзен.

REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: