Tadevuch Kasciushka: аніматарка Юлія Рудзіцкая намалявала гісторыю нацыяльнальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША для амерыканскіх сяброў

Главное
Скрын з праекта Юліі Рудзіцкай, прысвечаны Тадэвушу Касцюшке.

Юлія Рудзіцкая — беларуская рэжысёрка-аніматарка, якая жыве ў Нью-Ёрку, ініцыятар і адна з аўтараў яскравага праекта Animators for Belarus/ «Аніматары — Беларусі» намалявала даведнік, прысвечаны жыццю Тадэвуша Касцюшкі.

Большасць нью-ёркцаў чулі яго імя. Тым не менш, не так шмат людзей ведаюць кім ён быў, і нават яшчэ менш ведаюць, як правільна вымаўляць яго імя. Жывучы ў Нью-Ёрку ў апошнія некалькі гадоў, я чула столькі варыяцый! — напісала аўтарка, анансуючы новы праект на сваёй старонцы ў Facebook.

У гонар 275-годдзя з дня нараджэння беларускага і амерыканскага героя, змагара за свабоду і правы чалавека Тадэвуша Касцюшкі я зрабіла гэты маленькі даведнік, які вылучае пэўныя моманты яго неверагоднага жыцця, для ўсіх маіх сяброў тут, у ЗША, — прэзентавала Юлія Рудзіцкая ілюстраваную гісторыю выбітнага дзеяча Рэчы Паспалітай.

Tadevuch Kasciushka: аніматарка Юлія Рудзіцкая намалявала гісторыю нацыяльнальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША для амерыканскіх сяброў

 

Праект беларускай аніматаркі, размешчаны на яе персанальнай старонцы, займальна і артыстычна знаёміць чытача з жыццёвым летапісам вядомага патрыёта. Юлія Рудзіцкая пачынае расповед з узнаўлення тых прыродных і гарадскіх аб’ектаў, якія названыя ў гонар героя з прозвішчам, якое няпроста вымаўляецца: станцыя метро, вуліца, мост, гарадскі басейн у Нью-Ёрку, востраў на Алясцы. «Дык хто ж такі гэты Тадэвуш Касцюшка?» — пытаецца аўтар ілюстраванага комікса. «Тадэвуш нарадзіўся ў сям’і збяднелай шляхты і быў ахрышчаны 4 лютага 1746 года ў вёсцы Мерачоўшчына (Беларусь сёння)», — адзначаецца далей у даведніку.

Аўтарка праводзіць чытача праз асноўныя вехі жыцця вядомай асобы. Вучоба Касцюшкі ў Варшаве, Парыжы, вяртанне на радзіму, першае каханнне, якое разбіла яму сэрца, і далей падарожжа ў Амерыку, дзе Тадэвуш здабудзе сабе славу, прыняўшы ўдзел у вайне за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі. Не абмінаецца ўвагай, вядома, і ўдзел патрыёта ў нацыяльнальна-вызваленчым паўстанні 1794 года супраць расійска-прускай акупацыі Рэчы Паспалітай.

Tadevuch Kasciushka: аніматарка Юлія Рудзіцкая намалявала гісторыю нацыяльнальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША для амерыканскіх сяброў
Скрын з праекта Юліі Рудзіцкай, прысвечаны Тадэвушу Касцюшку.

Юлія Рудзіцкая таксама адзначае і французскі перыяд у жыцці генерала са Слонімскага павету. Барацьба Касцюшкі за правы грамадзян, а таксама факт адмовы самому Напалеону, калі той звярнуўся з прапановай супрацоўніцтва. «Свабода. Роўнасць. Каханне. Справядлівасць. Братэрства», — мастачка абыгрывае вядомы выраз, які вёў перакананага дзеяча праз усё жыццё.

Прайсціся пуцявінамі Тадэвуша Касцюшкі ў аўтарскім праекце Юлі Рудзіцкай можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Последние новости


🔥 Читайте нас в Twitter!

REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: