Паэтка Наста Кудасава стала лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхаіла Стральцова. Гэта рашэнне сёння аб’явіла на цырымоніі ўручэння ўзнагароды журы прэміі ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Аксаны Спрынчан і Міхаіла Скоблы.
«За навізну метафарычнага асваення духоўнага свету, спалучэнне традыцый нацыянальнай паэтыкі з мадэрнісцкімі вобразна-выяўленчымі мастацкімі формамі», – так агучыў матывацыю прафесійнага журы ў іх выбары страшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў і галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч.
– Гэта той аўтар, які піша светлую паэзію нават у цёмныя часы, – дала асабістую характарыстыку творчасці паэткі Аксана Спрынчан.
Прэмія часопіса «Дзяслоў» «Залаты апостраф» уручалася ў трох намінацыях.
«Залаты апостраф» за лепшыя празаічныя творы ў 2020 годзе атрымаў віцебскі пісьменнік Сяргей Рублеўскі.

Міхаіл Бараноўскі быў уганараваны ў намінацыі «Паэзія».
Маладая аўтарка Кася Іофе была адзначана ў намінацыі «Дэбют».
А слынная аўтарка часопіса «Дзеяслоў», «чалавек-эпоха», па словах намесніка галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» Алеся Пашкевіча, Алена Сямёнаўна Васілевіч была ўзнагароджана «Залатым апострафам» «за высокі ўклад у сучасную беларускую літаратуру».
Цырымоніі ўручэння прэмій сталіся пачаткам Х Міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце», які прадоўжыцца да 14 лютага.
Пазнаёміцца з далейшымі мерапрыемствамі падзеі можна тут.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: