«Суцяшае, не падманваючы»: Тэатр юнага глядача перазапусціў праект па творах беларускіх паэтаў

Культура
Сцэна са спектакля "Сны аб Беларусі". Фота Ганны Шарко.

«Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі», так называецца цыкл спектакляў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, якія знаёмяць з творчасцю беларускіх паэтаў. Аформленая сёлета ў больш выразны фармат, серыя камерных пастановак па творах класікаў беларускай літаратуры, прапануе больш сучасную адаптацыю і новыя варыянты прачытання вядомых твораў.

Запрашаем адкрыць для сябе нацыянальных класікаў: па радку, па страфе. Нанова, — гаворыцца ў апісанні праграмы на старонцы тэатра ў Facebook. — Перадусім – праз паэзію ( бо яна «…суцяшае, не падманваючы») Купалы, Коласа, Куляшова, Геніюш, Багдановіча і Цёткі. Адчуць тое, што змушала іх выказвацца. Запомніць адчуванне, загартаваць пачуццё, вызначыцца з балючым і радасным.

У рамках цыкла — пяць спектакляў. «Сны аб Беларусі» па творах Янкі Купалы ў пастаноўцы Уладзіміра Савіцкага, «Міхалава зямля» па «Новай зямлі» Якуба Коласа (рэжысура таго ж Уладзіміра Савіцкага), «Палёты ўдваіх» па паэтычных творах Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч (пастаноўка Данііла Філіповіча), «Майго юнацтва крылы» па паэме «Хамуціус» Аркадзя Куляшова (рэжысура Уладзіміра Савіцкага).

"Суцяшае, не падманваючы": Тэатр юнага глядача перазапусціў праект па творах беларускіх паэтаў
Сцэна са спектакля «Палёты ўдваіх». Фота Ганны Шарко.

Галоўная сенсацыя месяца — спектакль «Калі прачнецца Бог…» паводле ўспамінаў Ларысы Геніюш «Споведзь», выключнага твора беларускай літаратуры, у якім беларуская паэтка, якая зведала рэпрэсіі і лагеры, бязлітасна апісвае свой час і атачэнне. Прэм’ера новай пастаноўкі ў рэжысуры Ганны Казловай мусіць адбыцца ўжо ў бліжэйшую пятніцу, 19 лютага.

Пазнаёміцца з поўным раскладам цыкла «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі» можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: