Фонд культурнай салідарнасці стане Беларускай радай культуры

Культура

Навіна аб тым, што Фонд культурнай салідарнасці змяняе назву і адпаведна пройдзе наноў працэдуру рэгістрацыі з’явілася сёння на старонцы арганізацыі ў Facebook.

Неабходнасць такога кроку прадыктавана пашырэннем функцый незалежнай структуры, — патлумачыў прычыны змены назвы Фонда яго кіраўнік Сяргей Будкін.

Мы пачыналі як Фонд культурнай салідарнасці, каб дапамагчы людзям, — прыводзяцца словы Сяргея Будкіна на старонцы. — Цяпер я бачу, што ў нас значна больш функцый. Мы ўзялі на сябе пэўную адказнасць, якую ўзгаднілі з усімі палітычнымі структурамі, якія робяць усё, каб Беларусь абнавілася, што мы выступаем цяпер як культурны штаб новай Беларусі і, акрамя дапамогі, займаемся працэсам падрыхтоўкі рэформаў і працуем у міжнародным кірунку. Мы вырашылі, што будзем называцца Беларускай радай культуры. Гэтая структура будзе працаваць з усёй культурай, а ня толькі з дапамогай, якая па-ранейшаму будзе працягвацца.

Такім чынам, акрамя дапамогі культурным дзеячам, што пацярпелі ад рэжыму, Беларуская рада культуры цяпер будзе займацца і распрацоўкай рэформаў у культурнай сферы, міжнароднымі сувязямі, браць на сябе дадатковыя задачы.

Нагадаем, што Беларускі фонд культурнай салідарнасці быў створаны ў кастрычніку 2020 года з мэтай аказання падтрымкі прадстаўнікам беларускай культурнай супольнасці.

🔥 Подпишитесь на наш Telegram-канал. Только авторские статьи!

REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: