Wir.by і Arzamas распавялі пра шэсць песен беларускага пратэсту

Культура
Скрын з запісу "Калыханка" супрць гвалту". Відэа: Радыё "Свабода".

Гісторыі вядомых песен, што сталіся сімваламі беларускіх пратэстаў, апублікавалі сёння інтэрнет-праекты Wir.By і Arzamas.

Аўтарамі артыкула пра слынныя кампазіцыі «Пагоня», «Купалінка», «Калыханка», «Магутны Божа», «Тры чарапахі» і «Простыя словы» выступілі беларускі Марыя Бадзей і Лізавета Лысенка.

Гэтыя песні ў нашым культурным кодзе: кожная з іх за апошні год не раз прагучала на нашых вуліцах і ў нашых дварах. У матэрыяле мы расказваем пра іх «з нуля» — так, як вы расказваеце пра Беларусь вашым замежным сябрам, — пракаментавала свой падыход да матэрыялу Марыя Бадзей.

Хто з’яўляецца аўтарамі нібыта народнай песні «Купалінка»? Дзе і ў які момант Максім Багдановіч напісаў верш «Пагоня»? З якога жарту «выраслі» «Тры чарапахі»? Аўтаркі парупіліся пра тое, каб у артыкулах можна было знайсці цікавае для сябе і дасведчанаму чытачу, і неафіту.

Цікава, што падборка ўтрымлівае відэа як класічных выкананняў кампазіцый, так і вулічных спеваў, выканання народных варыяцый песен падчас пратэстаў.

Напрыклад, ужо вядомы спеў «Магутнага Божа» супрацоўнікаў філармоніі 13 студзеня 2020-га. Ці выкананне дзяўчатамі і жанчынамі ў белым «Калыханкі» супраць гвалту» з трошкі змененымі радкамі 12 жніўня 2020-га: «Баю-бай, баю-бай, вачаняты адчыняй».

Беларускамоўны варыянт артыкулу можна чытаць тут. Расійскую версію артыкула можна знайсці па спасылцы.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Последние новости


🔥 Читайте нас в Twitter!

REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: