«Мы прадстаўляем вам трылогію «Страх»: на Дзень тэатра Вольныя Купалаўцы даюць анлайн прэм’еру

Культура
Скрын з відэаманіфеста Купалаўцаў "Сымон-музыка".

Новую пастаноўку паводле п’есы вядомага нямецкага драматурга Бертальда Брэхта «Страх і галеча Трэцяга рэйха» незалежная тэатральная група «Купалаўцы» анансавала на сваёй старонцы ў Facebook.

Спектакль пад назвай «Страх», які адбудзецца ў трох частках, распачнецца сёння, у Дзень тэатра, а 21 гадзіне на youtube-канале незалежнага тэатра.

Заўтра, 28 сакавіка, будзе паказана другая частка трылогіі. 29 сакавіка а 21 гадзіне можна будзе паглядзець апошнюю частку пастаноўкі.

У трыццатыя гады [ХХ стагоддзя] Брэхт быў пазбаўлены нямецкага грамадзянства і вымушаны быў эміграваць. Але ва ўсе краіны, дзе пасля жыў пісьменнік, упэўненымі крокамі паступова прыходзіў страх – дабіраўся нацызм, — уводзяць у кантэкст твору найвыбітнага паэта і драматурга Купалаўцы.

Аднак п’еса «Страх і галеча Трэцяга рэйха» расказвае не пра ўзнікненне нацызму, — адзначае незалежная тэатральная група.

Падрабязнае апісанне механізмаў наладжанай сістэмы Брэхт пісаў на падставе сведчанняў відавочцаў і газетных зацемак. Перапоўненыя турмы, росквіт прапаганды, людзі, што не маюць права на сваё меркаванне, паўсюдная галеча і ўсеагульны ліпучы страх. Але чым страшнейшая хлусня, тым меншы яе плён. Тым хутчэй яна зжарэ саму сябе, — даюць кароткую анатацыю спектаклю вольныя артысты.

Спектакль «Страх» будзе даступны цягам некалькіх дзён пасля прэм’еры, пазначаецца ў анонсе.

Самае моцнае, што мы можам зрабіць у Дзень тэатра, – гэта выказацца на той мове, якая найбольш зразумелая нам – на мове тэатра. Калі, як не сёння, — падкрэсліваюць Купалаўцы.

Глядзець спектакль «Страх» можна па спасылцы.

Падтрымаць беларускі тэатр у выгнанні можна тут.

🔥 Подпишитесь на нас в Google News, Яндекс.Новости или в Дзен.

REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: