Маргарыта Ляўчук паедзе на «Еўрабачанне»? Беларускі фонд культурнай салідарнасці зрабіў нечаканую прапанову

Культура
Naviband, Маргарита Левчук, VAL. Фото: BY_culture

З прапановай удзелу незалежных беларускіх артыстаў у тэлевізійным шоу звярнуўся да прадзюсараў конкурсу «Еўрабачанне» Беларускі фонд культурнай салідарнасці.

Кіраўнік фонду Сяргей Будкін выказаў спадзеў на магчымасць выступу беларускіх выканаўцаў у статусе музычных гасцей.  Культурны дзеяч прапанаваў у якасці прадстаўнікоў ад Беларусі ў Ратэрдаме альянс «вядомых для сям’і «Еўрабачання» гуртоў», — NaviBand і VAL. Гэтаксама да творчай каманды далучаецца оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, вядомая беларусам таксама па сатырычнаму дуэту «Красная зелень».

Узнікла ідэя, каб беларускія артысты выканалі песню «Love shine a light», з якой у 1997 годзе Вялікабрытанія перамагла на конкурсе, і якая летась зрабілася гімнам аб’яднання музычнай Еўропы, — агучыў сваю прапанову на старонцы фонду ў Facebook Сяргей Будкін.

Нагадаем, што напрыканцы сакавіка Еўрапейскі вяшчальны саюз адмовіў афіцыйнаму прадстаўніку ад Беларусі гурту «Галасы ЗМеста» ва ўдзеле ў песенным спаборніцтве. Арганізатары палічылі, што прапанаваныя кампазіцыі калектыву ставяць пад сумнеў непалітычны характар конкурсу і здольныя сапсаваць рэпутацыю «Еўрабачання».

На момант напісання матэрыялу ідэю Беларускага фонда культурнай салідарнасці аб удзеле незалежнай музычнай каманды ў песенным шоу падтрымала каля 200 чалавек.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Последние новости


🔥 Подпишитесь на нашу страницу в Facebook. Там весело!

REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: