Сёння на старонцы Беларускай рады культуры ў Facebook з’явілася відэа, на якім акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Ілья Ясінкі сведчыць, што ён знаходзіцца ў Літве. Артыст быў вымушаны збегчы з краіны, бо яму пагражае крымінальная справа.
— У жніўні я адчуў, што мяне нічога не спыніць у змаганні за Свабоду і Справядлівасць, – цытуюць словы выканаўцы роляў у спектаклях «Бетон», «Шлюб з ветрам», «Кар’ера доктара Рауса» Беларуская рада культуры. – Цяпер я ўражаны тым, колькі штодня робяць беларускія дыяспары! З Беларусі гэта не так бачна, але тут барацьба не спыняецца ніколі. Хваля натхнення, падтрымкі і гонару за беларусаў надае моцы і ўпэўненасці ў нашай светлай справе!
Нагадаем, што Ілья Ясінскі ў лістападзе мінулага года быў затрыманы пасля акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і моцна збіты. Артысту зламалі атожылкі двух пазванкоў – ён быў вымушаны месяцы папраўляцца. «Цяпер на яго завялі крымінальную справу«, – удакладяне кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.
Па словах журналіста і культурнага менеджара, акцёр цяпер знаходзіцца ў бяспецы.
– Асвойваецца на новым месцы, – піша Сяргей Будкін. – Выдыхнуў, далучыўся да нашай каманды ў арганізацыі Міжнароднага тыдня беларускай культуры. Рыхтуе монаспектакль.
Заўтра ў падтрымку Ільі Ясінскага плануецца запуск трансляцыі пастаноўкі «Застацца нельга з’ехаць» тэатра HomoCosmos у рэжысуры Дзмітрыя Багаслаўскага.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: