У вёсцы Райцы адсвяткавалі дзень народзінаў беларускага паэта-рамантыка Яна Чачота

Культура
Вечарына памяці Яна Чачота. Сядзіба-музей "Райца". Фота: facebook.com/ales.susha.5

Вечарыну памяці славутага паэта, фалькларыста, этнографа і драматурга Яна Чачота зладзілі Сядзіба-музей «Райца» і Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана. 17 ліпеня, у дзень 225-годдзя беларускага культурнага дзеяча, на яго радзіме ў Карэліцкім раёне адбыліся невялікая канферэнцыя, выстава, плэнер ды нават баль на вольным паветры.

Культурная падзея, зладжаная энтузіястамі, рапачалася ў Карэлічах, дзе ўдзельнікі ўрачыстацяў усклалі кветкі да помніка знанага фалькларыста. Затым невялікая імпрэза адбылася ў Малюшыцах, дзе нарадзіўся Ян Чачот.

Асноўнай жа пляцоўкай святкаванняў стаў прыватны музей беларускіх рупліцаў Веры і Алеся Салдатавых у сядзібе Раецкіх у Райцы. Тут прайшлі гістарычная канферэнцыя, музычна-тэатральныя і спеўныя мерыпрыемствы, выстава, ды не абыйшлося без кіно і старадаўніх беларускіх танцаў.

Вечарына памяці Яна Чачота. Сядзіба-музей «Райца». Фота: facebook.com/ales.susha.5
Вечарына памяці Яна Чачота. Сядзіба-музей «Райца». Фота: facebook.com/ales.susha.5

🔥 Подпишитесь на наш Telegram-канал. Только авторские статьи!

REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: