Сёння ў Варшаве ў студыі Duży Pokój адкрываецца вялікая выстава Уладзіміра Цэслера

В мире
Праца Уладзіміра Цэслера.

«Мастацтвам па рэжыме – Беларусь на плакатах Уладзіміра Цэслера», — такую назву мае праект вядомага беларускага мастака, які, па словах арганізатараў,  з’яўляецца яго першай персанальнай выставай у Польшчы.

Час адкрыцця і месца падзеі — 28 кастрычніка, 18.00, варшаўская студыя Duży Pokój — Ul. Warecka 4/6 (wejście od ul. Kubusia Puchatka).

Арганізатары праекта звяртаюць увагу на сучаснае вымярэнне плакатаў Уладзіміра Цэслера, калі мастацтва працягвае заставацца сродкам культурнага супраціву і вострай рэакцыяй на сучасныя падзеі і працэсы ў Беларусі.

Мастацтва Цэслера — гэта яркі камэнтарый да палітычнай і грамадскай сітуацыі ў Беларусі: часам забірае надзею на дэмакратыю і перамены, каб зноў вярнуць яе чарговым моцным вобразам, — адзначаецца ў прэс-рэлізе да выставы. — І гэтая перспектыва здаецца ідэальнай, каб сёння размаўляць пра Беларусь, а таксама інтэграваць людзей, якія ўцякаюць ад рэжыму ў Польшчу. А таксама, каб падтрымаць палітвязняў, размаўляць аб сітуацыі на мяжы. У выніку масавых пратэстаў і нечуванага маштабу арыштаў (па стане на 28 кастрычніка палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя 833 чалавекі, — Reform.by) і ўцёкаў з краіны ажно 110 тысяч людзей, праца Цэслера набыла новае вымярэнне.

У межах выставы адбудзецца вялікая суправаджальная праграма. Шэраг сустрэч і імпрэз пройдуць не только ў офлайн-фармаце, але анлайн — будуць транслявацца ў жывым эфіры ў «Фэйсбуку».

Пералічым іх усе.

  • «Мастацвам па рэжыме» (28.10, 18:00) . Сустрэча з куратаркай выставы Веранікай Квятоўскай. «Падчас сустрэчы мы пагаворым пра становішча палітычных вязняў. Плануецца відэаразмова з Уладзімірам Цэслерам, а таксама музычны сэт беларускага музыкі, кампазітара і дыджэя SYNTRIG. Прагучаць запісы фартэпіяна «Беларусь» з бацькоўскага дома мастака, сэмплы народных песень у выканнанні вясковых спявачак і спевакоў. Выступы SYNTRIG — гэта спалучэнне гукавога дызайну і імправізацыі«.
  • «Дазволім лекарам пабачыць палітвязняў» (29.10, 18.00). Прэс-канферэнцыя «Неаказанне медыцынскай дапамогі затрыманым і асуджаным па палітычных прычынах». У гэты ж дзень увечары адбудзецца паказ калекцыі цішотак з прынтамі, створанымі мастаком. «Сабраныя падчас акцыі сродкі пойдуць на пакрыццё выдаткаў на лячэнне і медыкаменты для палітвязняў», — адзначаецца арганізатарамі падзеі.
  • Акцыя «Светлыя бакі пратэсту» (30.10 14:00). «Паказ калекцыі вопраткі, створанай мастацкай групай «Літоўскага маршу неахвотных жанчын «Светлыя абліччы пратэсту», і дэфіле вядомага беларускага дызайнера, імя якога мы пакуль не можам раскрыць».
  • «Маладое беларускае мастацтва ў эміграцыі» (3.11 18:00). Сустрэча з беларускімі мастачкамі і мастакамі, якую будзе весці Вікторыя Беляшын з польскай «Газеты Выборчай». У размове возьмуць удзел Яна Шостак, Ірына Арахоўская, Максім Осіпаў.
  • «Якія правы чалавека ў Беларусі» (9.11, 19:30). «Сустрэчу з Анаіс Марын, дакладчыцай ААН у галіне правоў чалавека ў Беларусі і Вольгай Саламатавай з Хельсінскага фонду па правах чалавека правядзе Агнешка Ліхнэровіч, TOK FM».
  • «Вакол Цэслера. Мастацтва рэакцыі» (20.11, 18:00). «Актывісты, якія былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі, распавядуць пра значэнне мастацтва Цэслера для дэмакратычнага руху. Аляксандра Годзіна, Сафія Савелава, Стася Гліннік, Паліна Чабатарова, Бажэна Шамовіч».
  • «У імя свабоды слова» (23.11, 18:00). З беларускімі журналістамі і пісьменнікамі, у тым ліку Таццянай Нядбай (Беларускі ПЭН-цэнтр), пагутарыць Ёанна Сталярэк з Фонду імя Гэнрыха Бёля.
  • У межах сустрэчы «Дыктатура. Антрапалагічная песпектыва» (26.11, 18:00) адбудзецца размова з Катажынай Вашчынскай з Інстытута этналогіі і антрапалогіі Варшаўскага ўнівэрсітэта і яе студэнтамі, якія праводзяць даследаванні ў Беларусі цягам ужо амаль 20 гадоў.

Вераніка Квяткоўская, куратарка выставы, кажа пра значэнне персанальнага праекта беларускага мастака ў Варшаве так:

Тое, што адбылося ў Беларусі за апошні год, закранула і ўсю Еўропу. Не толькі палітыкі – усе людзі даведаліся пра жудасныя падзеі ў нашай краіне. Гэтая выстава і спадарожныя ёй падзеі, у тым ліку пэрформанс у выглядзе дэфіле, павінны паказаць, што нават пасля часу, які прайшоў, мы НЕ ЗАБЫВАЕМСЯ. Беларусы, нават калі яны вымушаныя ўцякаць з краіны з-за масавых рэпрэсій, рэалізуюць свой творчы патэнцыял і працягваюць змагацца з рэжымам.

Праект быў створаны ў супрацоўніцтве з Фондам імя Гэнрыха Бёля ў Варшаве.

Час працы выставы: 28 кастрычніка — 23 снежня.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: