Абвешчаны пераможцы прэміі Шэрмана за найлепшы пераклад на беларускую мову

Культура
Фота: penbelarus.org.

Сёння, 28 кастрычніка, Беларускі ПЭН-цэнтр назваў імёны лаўрэатаў прэстыжнай прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу.

Пераможцамі сталі:

У намінацыі “пераклад прозы” – Вольга Гронская, пераклад з нямецкай – Даніэль Кельман “Тыль”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

Абвешчаны пераможцы прэміі Шэрмана за найлепшы пераклад на беларускую мову

У намінацыі “пераклад паэзіі” – Юля Цімафеева, пераклад з англійскай – Стывен Крэйн “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Абвешчаны пераможцы прэміі Шэрмана за найлепшы пераклад на беларускую мову

У намінацыі “пераклад дзіцячай кнігі” – Алена Пятровіч, пераклад з англійскай – Дж.К. Роўлінг “Гары Потэр і таемная зала”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

Абвешчаны пераможцы прэміі Шэрмана за найлепшы пераклад на беларускую мову

У гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічалі 24 кнігі, перакладзеныя з 11 моў, сярод якіх ідыш і нарвежская, а таксама ісландская і харвацкая, — улакладняюць арганізатары. Да разгляду прымаліся пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым ці электронным варыянце ў 2020 годзе (альбо ў 2019, калі кніга не была пададзеная ў мінулым сезоне).

У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі: пісьменніца, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Вера Бурлак; выкладчыца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Ганна Бутырчык; паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца Аксана Данільчык; літаратуразнаўца, перакладчык, кандыдат філалагічных навук Дзяніс Кандакоў.

Нагадаем, што прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана.

Яе заснавальнікамі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Мясцовы дабрачынны фонд “Вяртанне”.

🔥 Читайте нас в Twitter!

REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: