Аляксандр Васілевіч, Святлана Купрэева, Андрэй Аляксандраў, Андрэй Скурко ды іншыя аўтары: аб’яўлены пераможцы прэміі турэмнай літаратуры

Культура
Вокладка кнігі Аляксандра Васілевіча "Папа и Пингвин". Фота: Надзя Зелянкова.

У Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні — 15 лістапада — Беларускі ПЭН і Радыё Свабода абвясцілі пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Яна ўручаецца аўтарам за творы, якія грунтуюцца на асабістым турэмным досведзе.

Сёлета лаўрэатамі прэміі імя беларускага драматурга і рэжысёра Францішка Аляхновіча, аўтара кнігі «У капцюрох ГПУ» сталі сем творцаў:

Андрэй Аляксандраў. Вершы з-за кратаў.

Аляксандр Васілевіч. “Папа и пингвин”. Казкі пра ўнутраную свабоду, напісаныя ў Менскім СІЗА.

Максім Знак. Цыкл турэмных вершаў.

Вольга Калацкая. Турэмны дзённік (змешчаны ў фэйсбуку).

Святлана Купрэева. Цыкл турэмных вершаў.

Мікола Папека. Цыкл турэмных вершаў.

Андрэй Скурко. Казкі і вершы для сына.

Гэтаксама журы вылучыла творчаць Эдуарда Акуліна, Ганны Комар, Дзмітрыя Строцава, Андрэя Такінданга — паэтаў, «якія таленавіта інтэрпрэтуюць тэмы зла, свабоды, няволі і асабістага выбару».

Ды таксама Беларускі ПЭН нагадаў, што за кратарамі працягваюць працаваць Алесь Бяляцкі, Павел Севярынец, Аляксандр Фядута, творцы, якія ўжо з’яўляюцца лаўрэатамі прэміі імя Аляхновіча (прэмія прысуджаецца аднойчы).

Аляксандр Васілевіч, Святлана Купрэева, Андрэй Аляксандраў, Андрэй Скурко ды іншыя аўтары: аб'яўлены пераможцы прэміі турэмнай літаратуры

Беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы ў сучаснай Беларусі паводле дэфолту палітычныя вязні, нават калі яны не за кратамі. Чытаць іх творы, купляць кнігі, пісаць рэцэнзіі, цытаваць, згадваць, адпраўляць ім лісты — справа ня проста маральнай падтрымкі і салідарнасці, а акт супраціву і культуры, пашырэння свабоды і святла, — пракаментаваў сітуацыю ў краіне і літаратуры дырэктар Радыё Свабода Аляксандр Лукашук.

— Лаўрэаты сённяшняй Прэміі Аляхновіча — гэта толькі невялікая частка людзей, якія сёння пішуць, знаходзячыся ў зняволенні, — дадала свой каментар адносна магчымасці пісаць за кратамі намесніца старшыні Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. — Літаратура становіцца для іх, з аднаго боку, легальнымі ўцёкамі з турмы, спробай выйсці з той рэальнасці, спосабам перажыць яе ў творчасці. З іншага боку — гэта таксама фіксацыя рэальнасці і помнік нашаму часу і яго героям. У бліжэйшыя гады перад намі як супольнасцю яшчэ будзе стаяць агромная праца па зборы і апрацоўцы турэмнай літаратуры.

Па звестках Беларускага ПЭНа, на сёння за свае пераканні знаходзяцца ў зняволенні 19 літаратараў. Аб’яднанне, якое нядаўна само было ліквідавана па рэшэнню ўладаў , заклікае дзяліцца інфармацыяй пра іх і іншых палітвязняў, а таксама пісаць ім лісты.

Арганізатары прэміі імя Францішка Аляхновіча жадаюць найхутчэйшага вызвалення ўсім палітвязням і плануюць правесці ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання лаўрэатаў у Беларусі адразу, калі гэта стане магчыма.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Последние новости


🔥 Подпишитесь на наш Telegram-канал. Только авторские статьи!

REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: