У нядзелю, 28 лістапада, беларусы ў Кіеве паўдзельнічалі ў маршы з нагоды Дня герояў. Гэта памятная дата, прымеркаваная да 101-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну. Фотарэпартаж для Reform.by зняў Алесь Пілецкі.
Нагадаем, 27 лістапада 1920 года жыхары Слуцкага павета ўчынілі антыбальшавіцкае паўстанне дзеля незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі. Была арганізаваная 1-я Слуцкая брыгада стральцоў БНР у складзе двух палкоў. Паўстанцы вялі баявыя дзеянні супраць бальшавікоў да 31 снежня 1920 года.
Перад маршам удзельнікі напісалі некалькі дзясяткаў лістоў палітычным зняволеным у Беларусі. А пасля шэсця сабраліся ля помніка Паўлу Шарамету, каб ушанаваць памяць забітага журналіста з Беларусі. 28 лістапада яму магло споўніцца 50 гадоў.
Акцыі былі арганізаваныя беларускімі ініцыятывамі ў Кіеве.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: