Сёння стала вядома, што з рэжысёрам развіталіся афіцыйна “па дамоўленасці бакоў“. Аднак як паведамілі Reform.by крыніцы ў тэатры, кантракт з мастацкім кіраўніком папярэдне быў заключаны да сакавіка 2022 года.
Паводле сведчанняў крыніцаў, Аляксандр Гарцуеў быў даўно ў “чорным спісе” Міністэрства культуры за актыўную грамадзянскую пазіцыю, ды яго спектаклі лічыліся надта злабадзённымі. Знайсці прычыны “звальнення” было справай часу.
Нагадаем, што акцёр і рэжысёр з’яўляўся мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з 2012 года. За гэты час тэатр вярнуў рэпутацыю адной з найцікавейшых і сучасных тэатральных пляцовак у Беларусі, адкрытых да новай беларускай драматургіі і рэжысёрскага эксперыменту. У РТБД Аляксандр Гарцуеў паставіў “Тры жызелі” поводле п’есы Андрэя Курэйчыка (2013), “Любоў людзей” – паводле Дзмітрыя Багаслаўскага (2015), “Кар’ера доктара Рауса” (2017) – паводле драматургічнага твора Віктара Марціновіча ды іншыя п’есы. Тэатр намагаўся весці шчырую размову з гледачом на надзённыя тэмы.
Трэба дадаць, што “звальненне” Аляксандра Гарцуева ў РТБД пазначае толькі пачатак “чыстак” у тэатры. Са студзеня мусіць быць не працягнуты кантракт з дырэктарам установы Святланай Карукінай, далей чакаюцца “звальненні” пэўных акцёраў.
Як і ў іншых культурных установах, людзей звальняюць па адпрацаванай схеме: работнікаў музеяў, тэатраў “сыходзяць” паступова, каб звальненні не выглядалі масава. Сёння тэатры ў Гродна, Брэсце, Віцебску губляюць артыстаў і рэжысёраў, якія працавалі на тэатральных пляцоўках гадамі, але як бачым на прыкладзе Купалаўскага тэатра, знайсці ім замену будзе справай далёка не аднога дня.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: