І цуд на Каляды: Вольныя Купалаўцы даюць Radziva Prudok

Культура
Афіша спектакля Radziva Prudok. Фота: facebook.com/kupalaucy.

25 снежня а 19:00 на Ютуб-канале незалежнай тэатральнай групы — прэм’ера паводле кнігі Андруся Горвата ”Радзіва Прудок. Дзеннік”.

Нагадаем, што гэты спектакль у пастаноўцы Рамана Падалякі з вялікім поспехам ішоў раней на сцэне Купалаўскага тэатра.

Наконт сённяшняй прэм’еры рэжысёр кажа так.

[Гэта] Той [спектакль] і не той. Адкажу словамі з кнігі «Радзіва Прудок»: На Палессі жыве таямнічы Той, які пра ўсё ведае… Напрыклад, калі паляшук хоча, каб яго словы мелі большую вартасць, ён лёгка прыпісвае іх Тою. “Як Той кажа, “Як Той сказаў”. Праз недастатковую вывучанасць з’явы цяжка вызначыць, якія афарызмы належаць непасрэдна Тою, а якія былі прыдуманы хітраватым мясцовым насельніцтвам, — інтрыгуе Раман Падаляка.

Над інсцэніроўкай пастаноўкі працавалі — Раман Падаляка, Міхась Зуй.

Нагадаем, што культавы спектакль нарадзіўся з культавай кнігі. «Радзіва Прудок. Дзённік» — гэта гісторыя Андруся Горвата, журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, але ў нейкі момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок. Там ён адбудаваў дзедаву хату і адкрыў наноў сваю паляшуцкую сутнасць, напісаўшы пра гэта і тым самым вярнуўшы ўсім «з’ехаўшым» у горад «космас» свайго паходжання.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: