Лідар украінскага гурта “Океан Ельзи” Святаслаў Вакарчук падтрымлівае ўсімі сіламі сваіх суайчыннікаў, даючы спантанныя канцэрты ў розных гарадах. Учора ён выступіў у Львове, у Цэнтры бежанцаў, а пазаўчора – на чыгуначным вакзале яго роднага горада.
“Сьогодні був у Центрі, що займається переселенцями. Там же знаходиться волонтерський штаб «Нам потрібна перемога», – напісаў музыка ўчора ў сваім фэйсбуку. – Додати можу лише одне – нам всім потрібна наша Перемога”.

Два дні таму Святаслаў спяваў на чыгуначным вакзале Львова, на станцыі і ў цягніках.
“Сёння мой родны Львоў стаў домам, часовым прытулкам, станцыяй надзеі для сотняў тысяч украінцаў. А наш вакзал — эпіцэнтр слёз, радасці, надзей, памкненняў і веры, – дзеліцца сваімі эмоцыямі артыст. – Цяпер у Львове я проста не мог не паехаць туды. Я ніколі не забуду гэтыя эмоцыі, гісторыі, вочы, твары…
Асобна — праца і працоўны подзвіг нашых чыгуначнікаў. На мяжы сіл, магчымасцяў, а часта і проста маральна-валявых. Валанцёры, вы ўсё ведаеце. Дзякуй. А вам, сябры, дзякуй за магчымасць. Гэта так падтрымлівае!”.

Украінскі музыка за апошні тыдзень наведаў Адэсу, Мікалаеў, Кіеў, Хмяльніцкі… Паўсюль творца сустракаецца з людзьмі і падтрымлівае іх словам ды музыкай.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: