Украінскі гурт «Жадан і Собаки» ва ўмовах вайны запісалі новую песню

В мире
Скрын з відэа "Дзеці".

Кліпам на новую кампазіцыю «Дзеці» ўкраінскі паэт і празаік Сяргей Жадан падзяліўся ў сваіх сацсетках.

«Пару дзён таму мы спыніліся ў Дняпры на студыі Yellow Submarine і запісалі гэтую песню, — напісаў аўтар вядомых літаратурных твораў «Дэпеш Мод», «Гімн дэмакратычнай моладзі», «Варашылаўград». — Гэта пра галоўнае — пра нашых дзяцей, якім мы павінны перадаць сваю краіну. Песня можа і не надта мажорная, але галоўнае — не сумная. Гаворка ідзе пра веру, надзею і любоў. Мы абавязкова пераможам. Дзеля нашых дзяцей. За іх будучыню».

Песня запісаная разам з музыкантамі гурта «Вертеп» — Цімафеем Хамяком і Настай Сярдзюк.
Словы — Сяргей Жадан. Музыка — Яўген Турчынаў. Рэжысёр кліпа — Вадзім Уласенка.

Прыпеў у кампазіцыі перакладаецца так.

«Ад ночы неба застаецца цёмным,
ідзе вайна, вырастаюць дзеці.
І любіш іх, бо акрамя цябе
іх тут ніхто не будзе любіць.

Сонца падымаецца вышэй і вышэй,
ранішнія водбліскі на метале.
І тое, што трымала цябе раней,
Будзе трымаць цябе і далей».

Некалькі дзён таму польская Акадэмія навук вылучыла ўкраінскага пісьменніка на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

«Жадан — адзін з лепшых паэтаў Украіны і выбітны празаік, творы якога перекладзеныя і ўганараваныя ва ўсім свеце. На нашу думку, ён ёсць пісьменнікам Нобелеўскага ўзроўню. […] Свабодная Украіна ў большасці сваёй кажа і думае словамі Жадана, уважліва іх слухае. Сёння паэт застаецца ў сваім Харкаве. І ён змагаецца», — адзначаецца ў заяве камітэта літаратуразнаўчых навук.

Украінскі гурт "Жадан і Собаки" ва ўмовах вайны запісалі новую песню
Сяргей Жадан. Крыніца фота: facebook.com/serhiy.zhadan.

Сяргей Жадан штодзённа піша ў сваіх сацсетках, што адбываецца ў яго родным Харкаве. Яго прынцыповая пазіцыя — заставацца ва Украіне.

«Ціхай ночы не атрымалася. Пасля густой сціснутай цішыні паветра рэгулярна скалынала рэха выбухаў. Так, нібыта дзесьці наверсе счэпліваліся грузавыя вагоны. Як толькі скончылася каменданцкая гадзіна, пачалі ездіць машыны. Горад жыве сваім жыццём. На вуліцы чуецца спеў птушак. Добрай раніцы ўсім», — напісаў творца сёння ў Facebook.

У 2021 годзе Сяргей Жадан разам з гуртом «Жадан і Собаки» запісаў песню «Автозак» у падтрымку беларусаў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: