Сёння Беларускі ПЭН абвясціў збор даных на прадмет дыскрымінацыі беларускіх дзеячаў культуры паводле іх пашпарта. Арганізацыю цікавіць кожны выпадак, калі беларускім аўтарам было адмоўлена ва ўдзеле ў міжнародных мерапрыемствах.
“Мы збіраем гэтыя даныя для таго, каб лепш разумець сітуацыю і, безумоўна, не будзем публікаваць ніякіх даных пра вас без вашай згоды, – паведамляецца на старонцы ПЭНа ў сацсетках. – Сабраную інфармацыю мы прааналізуем з пункту гледжання таго, наколькі гэтая з’ява мае масавы характар, а таксама зможам лепш спланаваць працу па супрацьдзеянні дыскрымінацыі паводле пашпарта”.
Падзяліцца сваім кейсам можна тут.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: