Фестываль месца SPRAVA аб’явіў першых выступоўцаў

Культура
На фестывалі SPRAVA у мінулыя гады. Крыніца фота: ekskursii.by.

Міжнародны фэст-узаемадзеянне з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі адбудзецца сёлета 6-7 жніўня.

Адзін з арганізатараў падзеі — культурны падзвіжнік і рэжысёр Мацвей Сабураў — паведаміў у Тэлеграм-канале SPRAVA пра першых удзельнікаў фестывалю. На сцэне ля Чарэйскага возера выступяць містычны аркестр ОКО, электронны дарк-этнапраект DAH, шаманскі музыка tochka K. Вядуцца перамовы з іншымі артыстамі: у прыватнасці, адным з выступоўцаў можа быць Сяргей Пукст.

Сёлета фестываль у вёсцы Белая царква ўвёў новую сістэму білетаў: акрамя звычайных, кошт якіх складае 50 рублёў, арганізатары ўвялі сацыяльныя білеты па 30 рублёў і білеты падтрымкі па 70 рублёў.

«Гэта наша праца, праца музыкаў і нашых шаноўных удзельнікаў. Вы можаце выбраць любы варыянт, які вам падыходзіць, і далучыцца, нам будзе прыемна!» — звярнуўся да публікі Мацвей Сабураў.

Гэтаксама з’яўляюцца дзейнымі білеты за 2020 год: тыя гледачы, якія імі не скарысталіся, могуць смела выпраўляцца ў Віцебскую вобласць у Чашніцкі раён.

Нагадаем, што летась і пазалетась фестываль ля Чарэйскага возера быў перанесены з-за пандеміі і «сітуацыі, якая склалася ў краіне». Сёлета фэст месца, які ладзіцца ў вёсцы Белая Царква з 2017 года, чакае каля тысячы наведвальнікоў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: