Украінскі пісьменнік, паэт і музыка Сяргей Жадан стаў лаўрэатам нямецкай прэміі Ганны Арэнд

В мире
Сяргей Жадан. Скрын з сайта Фонду Генрыха Бёля.

Міжнароднае журы Прэміі Ганны Арэнд за палітычнае мысленне выбрала лаўрэатам 2022 года ўкраінскага пісьменніка, паэта, музыканта і актывіста Сяргея Жадана. Пра гэта паведамляецца на сайце Фонду Генрыха Бёля.

Журы прызнала Жадана «вялікім апавядальнікам, які працягвае традыцыю Цэнтральнаеўрапейскай літаратуры і адначасова рэвалюцыянізуе яе».

Адначасова як «вялікі грамадзянін у арэндаўскім сэнсе», ён адчувае клопат за грамадства, у якім жыве.

«Погляды, якія Сяргей Жадан прапануе сваім чытачам на ўкраінскае грамадства, тое, як ён распавядае пра выжыванне ў вайне (2014 года), з’яўляюцца ўнікальнымі ў найноўшай еўрапейскай літаратуры… Жадан не проста апісвае ўкраінскі свет, ён дапамагае зразумець яго ва ўсім яго хаосе, пакутах і чалавечнасці. У яго творах апавядальнік не гаспадар, а такі ж, як і ўсе, што затрымаўся ў хаосе паўсядзённага жыцця і шукае шлях», – адзначае журы.

Прэмія Ганны Арэнд прысуджаецца Фондам Генрыха Бёля ў супрацоўніцтве з горадам Брэмен і складае 10 тысяч еўра. Ёю ўзнагароджваюць людзей, якія бяруць на сябе «рызыку публічнасці» дзякуючы адважнаму ўмяшанню.

Узнагарода будзе ўручаная 2 снежня 2022 года ў гістарычнай ратушы Брэмена.

Дарэчы, вясной 2022 года Камітэт літаратуразнаўчых навук Польскай Акадэміі навук высунуў Сяргея Жадана на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры, адзначыўшы, што «свабодная Украіна ў большасці сваёй кажа і думае словамі Жадана, і ўважліва слухае».

Кнігі Жадана выдадзены на 16 мовах, на беларускую перакладзены «Дэпэш мод», «Anarchy in the UKR», «Украінскія авіялініі», «Варашылаўград» і вершы ў серыі «Паэты планеты».

Гэтаксама Сяргей Жадан з’яўляецца ганаровым сябрам Беларускага ПЭНа.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: