Пра існаваннае канцэпцыі музея гісторыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь паведамілі Reform.by крыніцы з музейных колаў.
Будучая экспазіцыя, якая будзе распавядаць пра вехі гісторыі ведамства, мусіць размесціцца ў будынку Міністэрства культуры па адрасе праспект Пераможцаў, 11 – на шостым паверсе. Зараз, па словах крыніцы, для будучай экспазіцыі вызваляюцца памяшканні.
Згодна з канцэпцыяй, музей будзе распавядаць гісторыю ведамства ад 1950-х гадоў: этапы станаўлення і дасягненняў. У экспазіцыі будуць пералічацца перыяды працы ўсіх міністраў культуры: ад першага – да дзейнага, акрамя… часу кіравання Паўла Латушкі – з 2009 па 2012 гады.
У гэтым часовым адрэзку, сыходзячы з меркавання стваральнікаў, дасягненняў ведамства не назіралася.
Плануецца, што экспазіцыя будучага музея адкрыецца ўжо ўвосень.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: