«Еврорадио» признано экстремистским формированием

Главное
Фото: @euroradio.fm

(Обновлено) Медиаресурс «Еврорадио» и его страницы в соцсетях признаны экстремистским формированием. Решение принято МВД 20 июля.

Дополнено в 17:56

«Еврорадио» прокомментировало ситуацию. Приводим заявление полностью.

«МУС Беларусі абвясціла «групу грамадзянаў, аб’яднаных пры дапамозе медыярэсурсаў «Еўрарадыё», «экстрэмісцкім фарміраваннем». У нашым кантэнце сілавікі знайшлі «заклікі да забойства дзяржаўных служачых і іх сем’яў» і «арганізацыю і каардынацыю пратэснай дзейнасці ў 2020 годзе».

У якасці «доказу» тг-каналы сілавікоў прыводзяць скрыншоты, на якіх у матэрыялах «Еўрарадыё» і блізка няма нічога падобнага. А «заклікі» і «арганізацыя» — толькі ў каментарах, якія пакідалі нам карыстальнікі тэлеграма. У тым ліку, гэтыя каментарыі маглі пакінуць правакатары.

Наша стаўленне да ўсяго гэтага такое. Па-першае, «Еўрарадыё» ніколі не заклікала забіваць дзяржслужачых і іх сем’і. Па-другое, мы не арганізоўвалі і не каардынавалі пратэсты. Мы асвятлялі іх — так, як і належыць сапраўдным журналістам. Працягваем асвятляць. І будзем працягваць.

А па-трэцяе, ну калі ўжо так захацелася сілавікам наляпіць сваё кляймо на чарговую незалежную медыю — калі ласка. У краіне, дзе па-ранейшаму «не да законаў», мы ніяк не можам на гэта паўплываць.

На нашую працу сённяшнія навіны ніяк не паўплываюць. Мы па-ранейшаму будзем несці вам інфармацыю і распавядаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі і за яе межамі. Заставайцеся з намі!»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: