«Еврорадио» признано экстремистским формированием

Главное
Фото: @euroradio.fm

(Обновлено) Медиаресурс «Еврорадио» и его страницы в соцсетях признаны экстремистским формированием. Решение принято МВД 20 июля.

Дополнено в 17:56

«Еврорадио» прокомментировало ситуацию. Приводим заявление полностью.

«МУС Беларусі абвясціла “групу грамадзянаў, аб’яднаных пры дапамозе медыярэсурсаў “Еўрарадыё”, “экстрэмісцкім фарміраваннем”. У нашым кантэнце сілавікі знайшлі “заклікі да забойства дзяржаўных служачых і іх сем’яў” і “арганізацыю і каардынацыю пратэснай дзейнасці ў 2020 годзе”.

У якасці “доказу” тг-каналы сілавікоў прыводзяць скрыншоты, на якіх у матэрыялах “Еўрарадыё” і блізка няма нічога падобнага. А “заклікі” і “арганізацыя” — толькі ў каментарах, якія пакідалі нам карыстальнікі тэлеграма. У тым ліку, гэтыя каментарыі маглі пакінуць правакатары.

Наша стаўленне да ўсяго гэтага такое. Па-першае, “Еўрарадыё” ніколі не заклікала забіваць дзяржслужачых і іх сем’і. Па-другое, мы не арганізоўвалі і не каардынавалі пратэсты. Мы асвятлялі іх — так, як і належыць сапраўдным журналістам. Працягваем асвятляць. І будзем працягваць.

А па-трэцяе, ну калі ўжо так захацелася сілавікам наляпіць сваё кляймо на чарговую незалежную медыю — калі ласка. У краіне, дзе па-ранейшаму “не да законаў”, мы ніяк не можам на гэта паўплываць.

На нашую працу сённяшнія навіны ніяк не паўплываюць. Мы па-ранейшаму будзем несці вам інфармацыю і распавядаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі і за яе межамі. Заставайцеся з намі!»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:


Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: