Спасылкай на новы рэліз “Вецер”, які музыкант запісаў разам з WZ-Orkiestra, Зміцер Вайцюшкевіч падзяліўся на сваёй старонцы ў сацсетках.
“Свабода, радзіма, каханне” – бадай, галоўныя кіты, на якіх стаіць гэта кружэлка. Тут і марш “25 сакавіка”, і духапад’ёмная “Свабода”, і рыфавая “Ты і я”, і больш складаны сэнсава “Мадагаскар”. Але ёсць у альбоме і трэкі больш рэфлексіўныя, больш набліжаныя да сучаснага моманту, калі барацьба – гэта не толькі адно адкрытае супрацьстаянне, але і сумневы, трывога, разгубленасць. Гаворка ідзе пра кампазіцыі “Ты дзе” і “Лепш разам” – хоць апошняя і больш простая, але яна дадае яшчэ адну краску ў adult поп-рок Вайцюшкевіча.
У апошнім трэку музыка, лічы, перадае прывітанне Depeсhe Mode – песня “Калі мяне не стане”. Але развітвацца беларускаму музыку і аўтару, на наш погляд, яшчэ рана.
Слухаць новы рэліз “Вецер” можна тут.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: