На продаж выстаўлены ўнікальны кальвінскі храм ХVI стагоддзя – месца спачыну роду Завішаў

Культура
Кальвінскі збор ХVI стагоддзя ў Першамайску. Фота: Валерый Вядрэнка. 2022 год.

Пра гэты знакавы помнік Reform.by згадваў у нядаўнім артыкуле «Нам «засталася спадчына»? — (анты)топ аб’ектаў гісторыка-архітэктурнай спадчыны, якія мы губляeм проста зараз».


Гісторык Цімафей Акудовіч, адзін з экспертаў апытанкі, пазначыў яго як аб’ект, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. А ўчора ён адрэагаваў на нядаўнюю навіну пра продаж архітэктурнага будынка пастом у сваім фэйсбуку: «Дзіч нейкая. Як можа прадавацца храм XVI ст.? Проста нагадаю, што храм быў збудаваны як кальвінскі збор у XVI ст. Пазней стаў каталіцкім і ўвайшоў у сядзібны комплекс Завішаў. Завішы – адзін з найважнейшых менскіх шляхецкіх радоў на працягу некалькіх стагоддзяў».

Кальвінскі збор ХVI стагоддзя, размешчаны ў вёсцы Першамайск Уздзенскага раёна, выставілі на продаж па рашэнні Мінаблвыканкама.

«Белрэстаўрацыя» ацаніла яго ў 46 тысяч рублёў. Калі праз нейкі час будынак не будзе прададзены, будуць памяншаць цану — спачатку да 70%, затым да 50%. Тэрмін продажу ўсталяваны да снежня 2024 года.

Уласна будынак размешчаны на тэрыторыі Уздзенскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Інфармацыйнаму агенцтву «Мінская праўда» ў ліцэі пацвердзілі інфармацыю пра тое, што гістарычны аб’ект прадаецца толькі для далейшай рэстаўрацыі.

Нагадаем, што помнік, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, зараз знаходзіцца ў занядбаным стане. Ён пакрыты дахам, але сцены яго паступова разбураюцца.

Храм з’яўляецца часткай маёнтка Кухцічы, знакамітага сваёй прыналежнасцю сям’і Марыі Магдалены і Вацлавава Мікалая Радзівілаў, які апекаваліся беларускай справай у пачатку ХХ стагоддзя (напрыклад, Марыя Магдалена дала грошы на выданне зборніка «Вянок» Максіма Багдановіча).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: