Серыя паказаў вядомай дакументальнай стужкі пра беларускі супраціў ладзіцца ў межах другой гадавіны пачатку пратэстаў.
«Варта казаць пра Беларусь і пражываць наш жнівень 2020-га наноў, з асэнсаваннем гэтых цяжкіх дзьвух гадоў», – пазначыў старт летняга тура рэжысёр Аляксей Палуян.

Пасля ўчорашняга паказу ў Тбілісі «Кураж» («Смеласць») 5 жніўня будзе дэманстравацца ў Варшаве. На адзіны сеанс у кінатэатры Luna білеты амаль разабраныя.
9 жніўня – і дакументальная карціна, дзе галоўныя героі, акцёры Беларускага свабоднага тэатра Павел Гарадніцкі, Дзяніс Тарасенка ды Марына Якубовіч пражываюць першыя дні беларускага «жнівеньскага паўстання», будзе паказана ў Батумі – у мадэрнавым кінатэатры «Аполла».
Паралельна – у Нямеччыне – «Кураж» працягае свае шэсце па кінаэкранах: 4 жніўня фільм будзе дэманстравацца ў Мюнхене ў Backstage Arena, 11 жніўня – у Берліне ў Pilecki Institute.
Нагадаем, што леташняя серыя паказаў карціны Аляксея Палуяна, беларускага рэжысёра, што жыве ў Германіі, суправаджалася акцыямі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Узнаўляючы сусветную прэм’еру сваёй стужкі на Берлінале-2021, Алексей Палуян адзначае:
«Па адчуваннях, быццам некалькі гадоў ужо мінула: менавіта ў той дзень (дзень прэм’еры – Reform.by) пачалася акцыя з партрэтамі палітвязняў, якая суправаджала фільм амаль на кожным паказе ў больш чым 15 краін свету. Летась на прэм’еры ў Берліне было 460 партрэтаў палітычных вязняў, сёння гэтая лічба ў тры разы болей – 1231 чалавек, амаль праз 9 месяцаў пачнецца вайна і свет забудзе пра палітвязняў, пра Беларусь забудуць… але не беларусы. Жыве!»
Рэжысёр і каманда стужкі запрашаюць усіх, хто хоча ўзгадаць жнівень 2020-га, прыходзіць на сеансы.
Серыя летніх паказаў «Кураж» ладзіцца ў межах Дзён беларускай культуры, якія сёлета праходзяць пад дэвізам «Belarus must go on».
Пачытаць пра стужку-лаўрэата «Оскара» можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: