Сёння распачаў працу сайт Уладзіміра Мацкевіча: філосаф роўна год знаходзіцца ў зняволенні

Культура
Скрын з сайта matskevich.org.

Сябры і калегі прэзентавалі персанальную старонку беларускага філосафа – matskevich.org.

Уладзімір Мацкевіч ужо 365 дзён знаходзіцца за кратамі – ён быў затрыманы роўна год таму, 4 жніўня 2021 года, у сваёй кватэры.

“Уладзімір Мацкевіч – публічны інтэлектуал, і ў яго вялізны масіў тэкстаў, выступаў, дыскусій. Кожны раз, калі мы думаем пра цяперашні, і асабліва пра заўтрашні дзень, мы ўзнаўляем, што ён ужо працаваў над гэтай тэмай. Сёння мы пазбаўлены магчымасці напрасткі размаўляць з ім, але можам быць разам у развагах, можам выкарыстоўваць і развіваць тое інтэлектуальнае багацце, якое ў нас ёсць”, – запрашаюць пазнаёміцца з даробкам філосафа яго паплечнікі.

“Мацкевич-философ сегодня стоит там же, где и стоял — у Доски, охраняя идеи и исправляя имена”, – трапна выказаўся пра пазіцыю мысляра ў актуальным моманце палітолаг Андрэй Ягораў.

На сайце можна знайсці кнігі, лекцыі, выступы, курсы, падкасты і эсе беларускага інтэлектуала. Масіў тэкстаў сузаснавальніка Лятучага ўніверсітэта, аўтара публікацый аб палітыцы, культуры, трансфармацыі адукацыі будзе далей папаўняцца.

За мінулы год былі апублікаваныя дзве кнігі Уладзіміра Мацкевіча – “Отвечая за себя. Записки философа с вредным характером” і “Свобода и мышление. Эссе о гражданском обществе”, – іх гэтаксама можна знайсці на сайце.

Гэтаксама зараз ідзе праца над аўдыяверсіяй кнігі “Свобода и мышление. Эссе о гражданском обществе”, дадае навіну Беларуская рада культуры. Над аўдыякнігай працуюць: прадзюсар і гукарэжысёр Яўген Дзячэк, культурны аналітык Максім Жбанкоў, акцёр-купалавец Алег Гарбуз, за збор сродкаў і рэкламу адказвае анлайн-хаб “Нацыя Лідараў”.

Падтрымаць ініцыятыву на Kickstarter.com можна тут.

Нагадаем, што 23 чэрвеня 2022 года Уладзімір Мацкевіч быў прыгавораны да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У лютым, праз паўгады зняволення, мысляр трымаў галадоўку 13 дзён з патрабаваннем перадаць яго справу ў суд і назначыць дату судовага разбіральніцтва. Ён дамогся таго, што яго справа была зрушана з “мёртвай кропкі”.

“Сначала свободным становится мышление, затем оно делает свободным всё остальное”, –  вядомая тэза беларускага інтэлектуала.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:


Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: