Шэсцямі, акцыямі і разнастайнымі мерапрыемствамі заўтра – 9 жніўня – беларусы адзначаюць дзень пачатку беларускіх пратэстаў у 2020 годзе – Дзень годнасці.
Маршы годнасці пройдуць у цэнтры Тбілісі, Рыгі, Кракава, Гданьска, Батумі, Вільні, Вроцлава…
У Берліне адбудзецца імпрэза «Берлінск: іншы горад, іншае жыццё», у межах якой «усе ахвотныя могуць падзяліцца асабістым досведам эміграцыі праз узаемадзеянне з сучасным беларускім мастацтвам». У праграме – паэтычныя чытанні з Дзмітрыем Строцавым, выстава Надзеі Саяпінай, эмбіент-сэт ад REFRUM, паказ фільма «Palipaduazennije» Аляксандра Камарова. Беларускі мастак Аляксандр Бельскі запрашае на майстар-клас, дзе можна будзе стварыць аўтарскія прынты з выявамі твораў сучаснага мастацтва і вядомымі сімваламі свабоды і годнасці.
На паказ дакументальнага фільма «The Okrestin Sisters» ( «Сёстры Акрэсціна») Мікалая Купрыча запрашаюць у Таліне, на «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы – у Мюнхене, слынны «Кураж» Аляксея Палуяна пакажуць заўтра ў Празе і Батумі.
Гэтаксама 9 жніўня ў Narodowe Centrum Kultury ў Варшаве адкрывацца выстава «Бел-чырвона-белы» беларускіх мастакоў і фатографаў, у Празе у Nova radnice – выстава «Беларусы супраць вайны ва Украіне».
Дні годнасці распачаліся і будуць доўжыцца цягам усяго тыдня. Сачыце за абвесткамі ў сацсетках.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: