Паэтка і музыка Кацярына Ваданосава прэзентавала кліп на песню «Акрэсцінскі вальс»

Культура
Кадр з кліпа на песню "Акрэсцінскі вальс".

«Гэта — мая рэфлексія, мой боль і мая надзея ў гадавіну падзеяў, якія падзялілі гісторыю Беларусі на «да» і «пасля». І маё асабістае жыццё таксама пачалося нанова», — напісала мастачка і тэлевядоўца Кацярына Ваданосава ў сваіх сацсетках.

«Хачу выказаць велізарную падзяку Крысціне Дробыш, якая не сыграла, а літаральна пражыла гэтую гісторыю. І рэжысёру, аператару і мантажору Ілью Бажко, які таксама не шкадаваў ні высілкаў, ні часу. І каналу Белсат TV, які ўвогуле зрабіў здымкі магчымымі. І ўсім, хто спрычыніўся і дапамагаў, хто даў мне гэты падарунак і бярог мяне, зважаючы на мой не самы лепшы фізічны стан зараз», — звярнулася артыстка на сваёй старонцы да слухачоў і гледачоў.

Тэлевядоўцы і спявачцы некаторы час таму дыягнаставалі рак, але Кацярына не збіраецца здавацца.

«Глядзіце, мы ўсе — жывыя. Нам смерць саступае шлях». Я напраўду гэта адчуваю. Нават калі я памру ад свайго раку бліжэйшым часам (у чым сумняюся, бо Божанька ў курсе, што ў мяне яшчэ ёсць планы), я дакладна ведаю, што ўсё не дарма. І гэтага нават смерць не зменіць», — эмацыйна выказалася дзяўчына.

У песні, якую артыстка стварыла разам з Ганнай Лепяшкевіч, Васілём Ярмоленкам, ёсць такія радкі.

«Вы думалі — мы слабыя,
Што вы нас сатрэце ў прах!
Глядзіце: мы ўсе жывыя,
Нам смерць саступае шлях!

Мы — глеба на новым полі,
Зярняткаў мільён малых,
Свабода, жыццё і воля
Павырастаюць з іх».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: