У Львове адкрылася фотавыстава партрэтаў беларускіх палітвязняў

В мире
Фрагмент экспазіцыі на выставе «Колеры беларускай рэвалюцыі». Фота: Яўген Атцецкі.

На выставе «Колеры беларускай рэвалюцыі» ў філіяле Львоўскага гістарычнага музея нашы суайчыннікі вырашылі расказаць украінцам пра сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, якія асуджаныя за пазіцыю ў дачыненні да Украіны.

Выстава адкрылася 9 жніўня, у Дзень годнасці, што пазначае пачатак беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і шырока адзначаецца беларусамі па ўсім свеце.

У Львове адкрылася фотавыстава партрэтаў беларускіх палітвязняў
Фота: Яўген Атцецкі.

Беларуская медыяэкспертка Аліна Рудзіна, адна з арганізатарак праекта, патлумачыла Reform.by, што менавіта жаданне пазначыць пачатак нашай рэвалюцыі прывяло да ідэі гэтай выставы.

Мы вырашылі спыніцца на тэме палітвязняў, бо ведалі, што ў беларускіх турмах знаходзяцца грамадзяне Украіны, якія падтрымалі пратэсты ў 2020, таксама былі зняволены актывісты і журналісты, якія займалі праўкраінскую пазіцыю і выказваліся супраць вайны. У пачатку нам здавалася, што гэты будзе 15-20 асоб, аднак цягам падрыхтоўкі да выставы высветлілася, што такіх людзей вельмі шмат, і мы нават не былі ўпэўнены, што да пачатку мантажу выставы паспеем усё зафіксаваць, — падзялілася яна.

Учора, падчас адкрыцця многія гледачы былі шакаваны тым, што можна атрымаць шэсць з паловай гадоў за нейкі перапост, што вельмі шмат зусім маладых людзей атрымалі тэрміны па крымінальнай справе. То-бок яны былі шакаваны несуадноснасцю іх дзеяння і пакарання. Паказаць гэта – было адной з нашых мэтаў.

У Львове адкрылася фотавыстава партрэтаў беларускіх палітвязняў
Фота: Яўген Атцецкі.

Таксама нам было важна, каб украінцы ведалі не толькі пра жанчын з кветкамі і зняты абутак – тое, што пастаянна ўсплывае, калі яны згадваюць беларускую рэвалюцыю, аднак і тое, як цяжка сёння выказваць меркаванні, што не супадаюць з афіцыйнай версіяй.

Абвінавачанні, прад’яўленыя людзям, чые партрэты можна ўбачыць сёння на выставе: за рэпосты ў сацсетках, за выказаную антываенную і праўкраінскую пазіцыю, за дасланыя фота ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі. За намер далучыцца да вайны на баку Украіны, за спаленыя рэлейныя шафы і пашкоджанае чыгуначнае абсталяванне…

Мы збіраемся праводзіць індывідуальныя экскурсіі для ўкраінскіх журналістаў, на якіх плануем расказваць пра стан рэпрэсій на сённяшні момант.

У Львове адкрылася фотавыстава партрэтаў беларускіх палітвязняў
Фота: Яўген Атцецкі.

На адкрыцці экспазіцыі ад Украіны прысутнічаў прадстаўнік абласной ваеннай адміністрацыі, які сказаў цёплыя словы ў адрас беларусаў.

На гэтай выставе няма гламурных здымкаў ад вядомых фатографаў. Калі чалавек трапляе пад каток беларускай рэпрэсіўнай машыны, ён часцей за ўсё аказваецца не гатовы да гэтага, і ў праваабаронцаў аказваюцца здымкі не самай лепшай якасці. Таму для гэтай выставы ўсе фатаграфіі былі стылізаваны пад імгненныя здымкі Polaroid. Унізе размясцілі кароткую даведку, за што чалавек быў затрыманы, і QR-код, які вядзе на старонку з гісторыяй палітвязня на сайтах праваабарончых ініцыятыў.

Фатаграфіі замацаваныя на драўляных рэйках, якія імітуюць краты.

У Львове адкрылася фотавыстава партрэтаў беларускіх палітвязняў
Фота: Аліна Рудзіна.

Экспазіцыя падзелена на некалькі зон:

  • Фота тых, хто асуджаны за праўкраінскую або антываенную пазіцыю.
  • Фота тых, чыя праца як прафесіянала была звязаны з украінскімі тэмамі (журналісты і актывісты).
  • Фота тых, хто асуджаны за «партызанкі» ўжо пасля пачатку вайны.
  • Фота тых, хто мае ўкраінскае грамадзянства або ўкраінскую сям’ю.
  • Таксама на выставе прапануюць паштоўкі і інструкцыю, каб напісаць ліст у турму і выказаць словы падтрымкі.
У Львове адкрылася фотавыстава партрэтаў беларускіх палітвязняў
Фота: Яўген Атцецкі.

Суарганізатар мерапрыемства – Free Belarus Center. Выстава ажыццявілася і дзякуючы саўдзелу адміністрацыі львоўскай абласной рады.

Выстава «Колеры беларускай рэвалюцыі» працуе да 14 жніўня 2022 года з 9:00 да 17:00 у будынку філіяла Львоўскага музея гісторыі Украіны (пл. Рынак, 24).

У Львове адкрылася фотавыстава партрэтаў беларускіх палітвязняў
Фота: Яўген Атцецкі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: