Выдавецтва «Галіяфы» прыпыняе сваю дзейнасць

Культура
Фота: facebook.com/Haliafy.

Пра пачатак працэсу ліквідацыі інстытуцыі паведаміў «Медиазона» заснавальнік выдавецтва, паэт і мастак Зміцер Вішнёў.

Нагадаем, што 18 красавіка Міністэрства інфармацыі прыпыніла дзейнасць «Галіяфаў». Згодна з ведамствам, выдавецтва не паведаміла ў тэрмін сведчанні, якія неабходна ўключыць у Дзяржаўны рэестр выдавецтваў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў выданняў.

Зараз адказны за выдавецкую дзейнасць супрацоўнік інстытуцыі не прайшоў пераатэстацыю, хоць і меў добрую падрыхтоўку.

«Фармальных прычынаў, праз якія Міністэрства інфармацыі прыпыніла дзейнасць «Галіяфаў», дзве, — патлумачыў сітуацыю «Медыязона» Зміцер Вішнёў. — Мы не падалі звесткі пра змену юрыдычнага адраса і не паведамілі пра сыход адказнага за выдавецкую дзейнасць. Калі табе чыноўніца кажа, што з 2016 года ты займаешся «незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю»… Зразумела, што пасля такога абвінавачання дзесяць разоў падумаеш, ці варта вяртацца ў Беларусь».

«Калі выдавецтву не даюць працаваць — выдаваць і прадаваць кнігі — як яно можа жыць далей?», — падсумаваў стан спраў у Беларусі спадар Вішнёў. — Я хацеў бы давесці ўсе праекты, што ў нас завіслі, да канца. Праз іншыя пляцоўкі, праз іншыя выдавецтвы. Магчыма, і за межамі Беларусі. У мяне самога пакуль няма планаў ствараць новае выдавецтва за мяжой. Бо трэба прыйсці ў сябе пасля «Галіяфаў».

Нагадаем, што выдавецтва «Галіяфы» працуе больш за 15 гадоў. Спецыялізацыя інстытуцыі — выданне мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў, пераклады на беларускую мову класікі і сучасных пісьменнікаў і паэтаў свету, дзіцячыя кнігі на беларускай мове. Выдавецтва шмат друкавала дэбютаў маладых аўтараў, але таксама творы вядомых пісьменнікаў і паэтаў — Альгерда Бахарэвіча, Анатоля Сыса, Вольгі Гапеевай ды іншых літаратараў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: