На прыпынках Варшавы з’явіліся плакаты, прысвечаныя беларускай рэвалюцыі

Культура
Прыпынак у Варшаве з працай Яўгеніі Мужавай "Мы не мяса". Фота: фейсбук Яўгеніі Мужавай.

У рамках кампаніі салідарнасці #BiałoCzerwonoBiały Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве размясціў плакаты-пераможцы міжнароднага конкурсу, прысвечанага беларускай рэвалюцыі, на больш чым 100 асветленых прыпынках грамадскага транспарту ў розных месцах польскай сталіцы.

«Конкурс, кампанія і выстава ў галерэі пад адкрытым небам Музея каралеўскіх Лазенак ва Уяздоўскіх алеях у сталіцы з’яўляюцца выказваннем нашай салідарнасці з беларускім грамадствам, якое не спыняе мірнай барацьбы за дэмакратыю ў сваёй краіне, — паведамляецца на сайце Нацыянальнага цэнтра культуры ў Варшаве. — Усіх, каму блізкія вольныя імкненні нашых суседзяў-беларусаў, заклікаем дэманстраваць памяць, салідарнасць і падтрымку ў мастацкай форме».

Нагадаем, што сама выстава прац-пераможцаў конкурсу будзе працаваць да 4 верасня на агароджы парку Каралеўскіх Лазенак у Варшаве з боку алей Уяздоўскіх.

На прыпынках Варшавы з'явіліся плакаты, прысвечаныя беларускай рэвалюцыі
Прыпынак у Варшаве з плакатам Каміла Скшыпца «Беларусь 2020−2022», які заняў 1 месца. Фота: nck.pl

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: