Дакументальны фільм да 80-годдзя паўстання ў гета мястэчка Лахва пакажуць сёння ў Лунінцы

Культура
Падчас здымак дакументальнага фільма. Аўтар фота Ірына Васільева. Фота: Фэйсбук Ірыны Васільевай.

Новая работа студыі гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» распавядае пра трагедыю ў гета мястэчка Лахва на Палессі.

Раніцай 3 верасня 1942 года карнікі пачалі акцыю па ліквідацыю гета. Аднак у гета дзейнічалі падпольныя групы супраціву. Дзякуючы ўзброенаму паўстанню 150 яўрэяў змаглі выжыць. Загінула – больш за дзве тысячы.

Дакументальны фільм да 80-годдзя паўстання ў гета мястэчка Лахва пакажуць сёння ў Лунінцы
Падчас здымак дакументальнага фільма. Аўтар фота Ірына Васільева. Фота: Фэйсбук Ірыны Васільевай.

Дакументальны фільм «Лахва: цена свободы» зроблены з фрагментамі гістарычнай рэканструкцыі. Ён заснаваны на дакументах, на ўспамінах удзельнікаў падзей, якім пашчасціла выжыць, расповедах сведкаў. Сёння ў Лахве жывуць шэсць чалавек, якія памятаюць той страшны дзень.

У здымках удзельнічалі мясцовыя жыхары вёскі Лахва, а таксама вучні гімназіі і школы №2 горада Лунінец. Студыя запрасіла пінскіх памежнікаў, якія выканалі ролі салдат нямецкай арміі і паліцаяў.

Прэм’ера фільма адбылася ў Мінску 2 верасня — у кінатэатры «Silver Screen» у «Дана Мол», другі плануецца сёння, 3 верасня, у Лунінцы,  у 12.00 у гарадскім Доме культуры (пл. Леніна, 12), уваход вольны.

Аўтар сцэнарыя фільма – Барыс Герстэн, рэжысёр-пастаноўшчык — Уладзімір Луцкі, прадзюсар Уладзімір Бокун.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: