Айцішнік і digital-мастак Віктар Кулінка, асуджаны да трох гадоў калоніі, аказаўся адным са стваральнікаў мурала з выявай Шабунеўскага ў Гомелі

Культура
Мурал са Станіславам Шабунеўскім на вуліцы Кірава ў Гомеле. Фота: nashkraj.info

Гомельскі абласны суд асудзіў 31-гадовага digital-мастака Віктара Кулінку да 3 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле абвінавачання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Гомельскаму мастаку інкрымінавалі перасылку фотаздымка калоны расійскай вайсковай тэхнікі ў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

Віктар Кулінка — адзін са стваральнікаў знакамітага мурала са Станіславам Шабунеўскім, выбітным гомельскім архітэктарам пачатку ХХ стагоддзя, рэпрэсаваным савецкай уладай. Віктар дапамагаў у стварэнні дэталізаваных малюнкаў і распрацоўцы кампазіцыі будучага мурала, які з’явіўся на вуліцы Кірава ў 2013 годзе ­– паведамляе інтэрнэт-партал «Флагшток».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: