Cайт і сацсеткі Беларускай Рады культуры прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі

Культура
Кіраўнік Беларускай Рады культуры - Сяргей Будкін. Фота: @sbudkin.

Рашэнне аб унясенні інфармацыйнай прадукцыі Беларускай Рады культуры ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў было прынятае Партызанскім судом горада Мінска яшчэ 31 жніўня.

Сёння звестка атрымала шырокую пагалоску.

Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін навіну пракаментаваў так:

Мы расцэньваем прызнанне нашых матэрыялаў экстрэмісцкімі як выдатную ацэнку нашай дзейнасці ў інфармацыйным кірунку. Нашы медыяспецыялісты безумоўна будуць прэміраваныя!

Нагадаем, што яшчэ ў чэрвені МУС Беларусі прызнала Беларускую Раду культуры «экстрэмісцкім фармаваннем».

«Ну дакладна ж, «экстрэмісцкае фармаванне» павінна і сацсеткі мець адпаведныя», — з  іроніяй пракаментавалі звестку радаўцы.

Беларуская Рада культуры — праект, які быў створаны ў 2020 годзе. Яго дзейнасць скіравана на захаванне беларускай культуры (падтрымку артыстаў, выканаўцаў, арт-менеджараў), развіццё новых творчых праектаў, аб’яднанне культурнай супольнасці і папулярызацыю нацыяльнай культуры ў свеце. Толькі нядаўна арганізацыя завяршыла вялікі праект — акцыю «Дні беларускай культуры», якая прайшла ў шаснаццаці краінах свету, аб’яднаўшы 125 асобных імпрэзаў. У новым сезоне Рада падрыхтвала і прэзентуе новыя праекты, створаныя пры яе падтрымцы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: