Беларускі тэатр лялек даў першую прэм’еру ў сезоне — «Ноч перад Калядамі» паводле Гогаля

Культура
Сцэна са спектакля "Ноч перад Калядамі". Фота: Ганна Іванова, facebook.com/puppettheater.

Учора адбылася першая прэм’ера Беларускага тэатра лялек у новым — юбілейным — 85-м сезоне. Спектакль па матывах аднайменнага апавядання Мікалая Гогаля «Ноч перад Калядамі» паставіла актрыса тэатра — Кацярына Кошалева (Трафімук). Гэта пастаноўка для дарослых.

Кацярына Кошалева, у акцёрскім даробку якой больш за дзесяць спектакляў на сцэне Лялечнага, выступіла ў «Ночы перад Калядамі» не толькі рэжысёрам, але аўтарам інсцэніроўкі і кампазітарам.

Візуальнае аблічча для пастаноўкі стварыла лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі, знаная мастачка сцэны Таццяна Нерсісян, сярод спектакляў якой: «Нататкі юнага лекара», «Шоўк», «Драй швестэрн», «Пансіён «Бельведэр», «Вянчанне», «Беласнежка», «Чаму старэюць людзі?..», «Шлюб з ветрам», «Пачупкі» ды іншыя.

Беларускі тэатр лялек даў першую прэм'еру ў сезоне - "Ноч перад Калядамі" паводле Гогаля
Сцэна са спектакля «Ноч перад Калядамі». Фота: Ганна Іванова, facebook.com/puppettheater.

«У светлую перадкалядную ноч здараюцца самыя неверагодныя падзеі! Ясны месяц можа папросту знікнуць з неба, а моцная завіруха закруціць у такія прыгоды, што, здаецца, без нячыстай сілы тут не абышлося!

Сцэнічная версія па матывах аповесці “Ноч перад Калядамі” Мікалая Гогаля – гэта каларыт любімых персанажаў, гісторыя сапраўднага кахання і спрадвечнага процістаяння злых і добрых сіл», — даецца апісанне пастаноўкі ў анатацыі.

Беларускі тэатр лялек даў першую прэм'еру ў сезоне - "Ноч перад Калядамі" паводле Гогаля
Сцэна са спектакля «Ноч перад Калядамі». Фота: Ганна Іванова, facebook.com/puppettheater.

У «Ночы…» задзейнічаны артысты тэатра: Дзмітрый Чуйкоў, Аляксей Сянчыла, Любоў Клок, Ганна Гаспадарык, Валерый Зяленскі, Наталля Кот-Кузьма, Цімур Муратаў, Надзея Чэча, заслужаны артыст БССР Уладзімір Грамовіч, Кацярына Трафімук, Наталля Лёгкіна, Юлія Марозава, Дзіяна Іванова.

Даты бліжэйшых паказаў  — 30 верасня, 12 і 20 кастрычніка.

Мінулы сезон Беларускага тэатра лялек быў адметны ўдумлівымі, адметнымі спектаклямі — «Дзед і Жораў» Аляксея Ляляўскага, «Калядная гісторыя» ў рэжысуры Ігара Казакова, «На маёй планеце» Кацярыны Ложкінай-Бялевіч… Але безумоўным хітом стала пастаноўка 2021 года «Нататкі юнага доктара» паводле Міхаіла Булгакава ў пастаноўцы Яўгенія Карняга — шматмернае, моцнае выказванне аб «выгаранні» неабыякавага чалавека. Вядома, што беларускі рэжысёр, спектаклі якога гучаць на тэатральных сцэнах розных краін, сёння афіцыйна залічаны ў штат Беларускага тэатра лялек. «Ноч перад Калядамі» выглядае добрым стартам сезону з цікавымі тэатральнымі працамі.

Беларускі тэатр лялек даў першую прэм'еру ў сезоне - "Ноч перад Калядамі" паводле Гогаля
Сцэна са спектакля «Ноч перад Калядамі». Фота: Ганна Шарко, facebook.com/puppettheater.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: