Як пісьменнік Сяргей Пясецкі апісаў «вызваленне» Беларусі

Культура
Фрагмент вокладкі кнігі Сяргея Пясецкага, перакладзенай на беларускую мову.

Сатырычны раман Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» (1956) – гэта дзённікавыя апавяданні ад імя малодшага лейтэнанта Чырвонай арміі Мішкі Зубава пра свае ўражанні ад знаходжання ў Заходняй Беларусі з 17 верасня 1939 года да студзеня 1945 года.

У гонар свята народнага адзінства мы вырашылі даць маналог галоўнага героя Мішкі Зубава, які ён піша з нагоды падзей 17 верасня 1939 года.

«Эх, каб толькі мая Дуня пабачыла, як з гонарам і смела крочыў я на чале ўсёй Чырвонай Арміі як абаронца пралетарыяту і ягоны збаўца! Але яна, пэўна, спала і не снілася ёй нават, што я, Мішка Зубаў, стаў той ноччу героем Савецкага Саюзу. Не ведала таго, што каб яна магла спакойна, радасна і ў дабрабыце жыць і працаваць, я ішоў у крывавую пашчу буржуазнага звера. Але я гэтым толькі ганаруся. Разумею, што прынёс у Польшчу, для маіх зняволеных панамі братоў і сёстраў, святло нязнанай імі вольнасці і нашу вялікую, адзіную ў свеце, праўдзівую, савецкую культуру. Уласна пра тое і клопат: пра культуру, вашу маць! Няхай пераканаюцца, што без паноў і капіталістаў стануць вольнымі, шчаслівымі людзьмі і будаўнікамі супольнай сацыялістычнай айчыны пралетарыяту. Няхай удыхнуць вольнасці! Няхай убачаць нашыя дасягненні! Няхай зразумеюць, што толькі Расія, вялікая МАЦЬ зняволеных народаў, можа пазбавіць чалавецтва голаду, няволі і эксплуатацыі! Вось».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: