Найбуйнейшая літаратурная прэмія Беларусі абвясціла поўны спіс твораў-намінантаў

Культура
Поўны спіс твораў-намінантаў на Прэмію Гедройця. Фота: facebook.com/giedroyc.by.

Незалежная Прэмія імя Ежы Гедройця абвясціла намінантаў адзінаццатага сезону. У поўны спіс твораў на атрыманне найбуйнейшай літаратурнай узнагароды Беларусі за 2021 год прынята 21 кніга.

У спісе заяўлены кнігі чатырнаццаці выдавецтваў, найбольшая колькасць намінантаў належыць «Кнігазбору». Сярод канкурсантаў, што цікава, ёсць твор ад выдавецкага дома «Звязда».

Заўважна ў спісе і даволі вялікая прысутнасць літаратуры для дзяцей.

Яшчэ сярод адметнасцей гэтага года — арганізатары конкурсу знялі абмежаванне на ўдзел у Прэміі лаўрэатаў-пераможцаў мінулых гадоў. Раней уладальнікі ўзнагароды не маглі намінавацца на працягу дзесяці сезонаў пасля перамогі. Цяпер гэта абмежаванне скасавана.

Поўны спіс аўтараў і твораў-намінантаў на Прэмію Гедройця-2022, такім чынам, выглядае так:

  • Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021.
  • Анатоль Бутэвіч. Распасажаны дом. Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2020.
  • Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Мінск, “Галіяфы”, 2021.
  • Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Мінск, “Кнігазбор”, 2021.
  • Алег Грушэцкі. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Мінск, Четыре четверти, 2021.
  • Васіль Грынь. Не адчайваемся. Мінск, Кнігазбор, 2021.
  • Таццяна Дамаронак. Маша і яе чароўны лес. Мінск, “Беларусь”, 2021.
  • Зміцер Дзядзенка. Ордэн Прамяністых. Мінск, “Янушкевіч”, 2020.
  • Васіль Жуковіч. Прадчуванні. Мінск, “Ковчег”, 2021.
  • Сяргей Календа. Дэкалог. Вільня, “Логвінаў”, 2021.
  • Таццяна Карытка. Чаму ўсё так? Мінск, “Кнігазбор”, 2020.
  • Павел Каспяровіч. Чорная рэчка. Мінск, “Кнігазбор”, 2021.
  • Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, “Галіяфы”, 2021.
  • Маргарыта Латышкевіч. Уласны крыж. Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2021.
  • Уладзімір Ліпскі, Каранацыя душы. Мінск, “Адукацыя і выхаванне”, 2021.
  • Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021.
  • Аляксандр Хацкевіч. Замак на ўзгорку. Мінск, “Галіяфы”, 2021.
  • Вольга Шчукіна. Чарадзейны крышталь, альбо Нечаканы госць. Мінск, «Кнігазбор», 2021.
  • Лаўрэн Юрага. Замак з люстраной залай. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2021.

Нагадаем, што арганізатарамі Прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Беларускі ПЭН, Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага інстытуту ў Мінску. Узнагарода ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Лаўрэатамі Прэміі ў розныя гады станавіліся: «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец, «Libido» Ільі Сіна, «Танцы над горадам» Уладзіміра Арлова, «Быў у пана верабейка гаварушчы» Змітра Бартосіка, «Завяршыць гештальт» Максіма Шчура ды іншыя творы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: