Прэміі Кангрэса даюцца за лепшыя навуковыя публікацыі ў 2021 годзе, сёння на сайце выклалі спіс патэнцыйных пераможцаў у катэгорыі «гуманітарныя навукі».
Вызначэнне пераможцаў адбудзецца 1 кастрычніка 2022 года на Дзясятым Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які будзе праходзіць у Каўнасе.
Манаграфіі:
- Ірына Дубянецкая і Сяргей Санько (рэдактары). Трошкі бліжэй да Сонца, трошкі далей ад Месяца: беларуская народная філасофія. – Мн. : Беларуская навука, 2021.
- Вольга Лабачэўская. Беларускія посцілкі і дываны: антрапалогія і мастацтва традыцыйнай рэчы. – Мн. : Беларуская навука, 2021.
- Марына Мажэйка. Мова як з’ява: уникальность белорусского языка как феномена культуры. – Мн. : БГУКИ, 2021.
- Алесь Суша. Беларускi Буквар у нацыянальнай і сусветнай прасторы. – Мн. : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021.
- Галіна Флікоп-Світа. Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII – першай трэці XIX ст. – Мн. : Беларуская навука, 2021.
Артыкулы:
- Вольга Лабачэўская. Патрыятычная міфалогія беларускага арнаменту прафесара М. С. Кацара // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. – Мінск, 2021. – Вып. 8. – С. 9–44.
- Уладзіслаў Іваноў. Стварэньне слоўніка нецэнзурнай лексыкі і ейных адпаведнікаў у беларускай мове: паміж лексыкаграфіяй і сацыялінгвістыкай // Acta Albaruthenica. – 2021. – t. 21.
- Галіна Флікоп-Світа. «Местные алтари» — уникальное явление греко-католической Церкви Беларуси (конец XVII – начало XIX в.) // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana. – 2020. – № 2. – С. 159-178.
- Андрэй Масквін. Cultural protest in Belarus: theatres during the Belarusian revolution (2020) // Canadian Slavonic Papers. – 2021. – № 3-4. – p. 358-370.
Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі – штогадовае акадэмічнае мерапрыемства, якое праводзіцца за межамі Беларусі. Адна з найважнейшых задач Кангрэса – развіццё супрацы даследчыкаў і экспертаў у палітычных, сацыяльных і гуманітарных навуках.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: