У паэткі Марыі Мартысевіч выходзіць зборнік вершаў «Водападзел»

Культура
Фота: facebook.com

У Марыі Мартысевіч выходзіць чарговая кніга вершаў. Пра гэта паэтка паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Зборнік «Водападзел» змяшчае творы, напісаныя з 2006 па 2021 гады. «Сур’ёзна-іранічныя паэтычныя тэксты натхнёныя роднымі для яе мясцінамі на Віцебшчыне, на Палессі, маюць прапіску на вуліцах Менска, дзе расла, жыла і творча кшталтавалася паэтка», ­– паведамляецца ў анатацыі да кнігі.

Аўтограф-сесія адбудзецца 5 кастрычніка, 18:30-20:00 у Варшаве, у Беларускім моладзевым хабе (Plac Konstytucji, 6).

У кнізе крыху больш за 100 вершаў. Наклад крыху меншы за 300 асобнікаў. Кніга друкуецца ў аўтарскай рэдакцыі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: