Літаратурная Прэмія імя Ежы Гедройця назвала кароткі спіс твораў-намінантаў

Культура
Фота: facebook.com/penbelarus.org.

У спіс фіналістаў найбуйнейшай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі ўвайшлі шэсць прэтэндэнтаў на перамогу.

Гэта:

  • Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021.

    Літаратурная Прэмія імя Ежы Гедройця назвала кароткі спіс твораў-намінантаў
    Фота: svaboda.org.
  • Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Мінск, “Галіяфы”, 2021.

    Літаратурная Прэмія імя Ежы Гедройця назвала кароткі спіс твораў-намінантаў
    Фота: chitatel.by.
  • Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Мінск, “Кнігазбор”, 2021.

    Літаратурная Прэмія імя Ежы Гедройця назвала кароткі спіс твораў-намінантаў
    Фота: knihi.by.
  • Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, “Галіяфы”, 2021.

    Літаратурная Прэмія імя Ежы Гедройця назвала кароткі спіс твораў-намінантаў
    Фота: oz.by.
  • Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021. Літаратурная Прэмія імя Ежы Гедройця назвала кароткі спіс твораў-намінантаў
    Ганна Севярынец. Мая школа. Мінск, “Лімарыус”, 2021.

    Літаратурная Прэмія імя Ежы Гедройця назвала кароткі спіс твораў-намінантаў
    Фота: goodreads.com.

Журы Прэміі, у склад якога сёлета ўваходзяць літаратуразнаўца Ульяна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменніца Святлана Курс; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч, абрала галоўных прэтэндэнтаў з дваццаці аднаго твора, што напачатку вылучаліся на атрыманне ўзнагароды. Доўгі спіс ужо ўключаў дванаццаць твораў, цяперашні — кароткі спіс з шасці кніг —  лічыцца фінальным спісам твораў-намінантаў, з якога абіраюцца пераможцы.

Нагадаем, што арганізатарамі Прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Беларускі ПЭН, Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску. Узнагарода ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Лаўрэатамі Прэміі ў розныя гады станавіліся: «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец, «Libido» Ільі Сіна, «Танцы над горадам» Уладзіміра Арлова, «Быў у пана верабейка гаварушчы» Змітра Бартосіка, «Завяршыць гештальт» Максіма Шчура ды іншыя творы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: