Акцыя «Ноч паэтаў» будзе адзначацца сёлета па ўсім свеце

Главное

Адну з самых чорных дат у беларускай гісторыі — ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі ва ўрочышчы Курапаты былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — будуць сёлета адзначаць па ўсім свеце.

Беларусы могуць далучыцца да акцыі, дадаўшы сваю імпрэзу памяці на адмысловую мапу падзеі – https://nochpaetau.com.

Летась знакавую дату беларусы ўзгадалі ў 38 гарадах, зладзіўшы каля 40 культурніцкіх падзей.

Сёлета, калі прайшло роўна 85 год са страшнай ночы, цягам усяго кастрычніка на сайце nochpaetau.com будуць дадавацца матэрыялы, прысвечаныя рэпрэсаваным паэтам. На культурніцкіх Ютуб-каналах выйдзе некалькі праграмных відэа (у тым ліку – відэаверсія спектакля “За што” літоўскага рэжысёра Андруса Даралы пра падзеі кастрычніка 1937 года). Таксама запланаваная афлайн-прэзентацыя новага выдання кнігі “(Не)расстраляныя” – слыннага праекта Сяргея Будкіна, які распавядае пра жыцці і творчасць рэпрэсаваных беларускіх літаратараў.

Важна дадаць, што сёлета «Ноч паэтаў» праходзіць на фоне няспынных рэпрэсій, у тым ліку культурніцкіх дзеячаў у Беларусі, на фоне ўкраінскай трагедыі. Гэта надае яшчэ большую значнасць падзеі.

«І тым больш важна, што мы памятаем сваіх расстраляных творцаў, спяваем песні на іх вершы і чытаем кнігі. Мы згадваем пра іх не толькі з сумам, але і з удзячнасцю — за тую любоў да жыцця, што і сёння гучыць са старонак старых выданняў, свеціцца на фотаздымках», – дадае ініцыятар акцыі – Беларуская Рада культуры.

Сачыць за мапай акцыі можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: