Вольныя Купалаўцы далі прэм’еру «Рамантыка» паводле Міцкевіча ў Тэатры Польскім у Варшаве — фотафакт

Культура
Фота: Karolina Jozwiak; Teatr Polski w Warszawie.

«Піксельныя» птушкі, аграмністыя косы, фіялетавы крыж, бойкі на зялёных мячах, рознакаляровыя пальчаткі ў гераіні, хор у чорным — 8 і 9 кастрычніка на сцэне Тэатра Польскага ў Варшаве прайшла прэм’ера Вольных Купалаўцаў «Рамантыка» паводле «Баладаў і рамансаў» беларускага і польскага рамантыка Адама Міцкевіча. Рэжысёр-пастаноўшчык — Мікалай Пінігін.

Спектакль стаў плёнам тэатральнай рэзідэнцыі незалежнай беларускай трупы ў Тэатры Польскім імя Арнольда Шыфмана ў Варшаве.

У пастаноўцы былі задзейнічаны: Алег Гарбуз, Кацярына Алейнікава, Мікалай Стонька, Алена Сідарава, Святлана Зелянкоўская, Іван Кушнярук, Марта Голубева, Сяргей Чуб, Валянціна Гарцуева, Андрэй Дробыш, Віктар Манаеў, Аляксандр Зелянко, Ігар Сігоў, Зоя Белахвосцік, Юлія Шпілеўская, Яўгенія Кульбачная, Андрэй Сенажэнскі, Юры Хілавец.

У спектаклі гэтаксама прымалі ўдзел Моніка Даўкшо, Клаўдзія Голон, Марыя Казлоўская і Міхаліна Лайтар.

Харэаграфія — Пётр Чубовіч.

Нагадаем, што «Балады і рамансы» — гэта творы маладога Міцкевіча, натхнёныя беларускім фальклорам.

«Творчасць Міцкевіча — «паэта двух народаў» — у купалаўскім асэнсаванні — гучыць з новай сілай і набывае сэнсы, пра якія мы не задумваемся, замкнёныя ў павярхоўных, школьных інтэрпрэтацыях балад, рамансаў і казак нашага народнага барда», — адзначаюць новае прачытанне збора твораў беларускімі артыстамі ў Тэатры Польскім.

Вольныя Купалаўцы далі прэм'еру "Рамантыка" паводле Міцкевіча ў Тэатры Польскім у Варшаве - фотафакт
Фота: Karolina Jozwiak; Teatr Polski w Warszawie.
Вольныя Купалаўцы далі прэм'еру "Рамантыка" паводле Міцкевіча ў Тэатры Польскім у Варшаве - фотафакт
Фота: Karolina Jozwiak; Teatr Polski w Warszawie.
Вольныя Купалаўцы далі прэм'еру "Рамантыка" паводле Міцкевіча ў Тэатры Польскім у Варшаве - фотафакт
Фота: Karolina Jozwiak; Teatr Polski w Warszawie.

Літаратуразнаўца Катажына Дрозд-Урбаньска так пракаментавала свае ўражанні ад убачанага спектакля ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна ў інтэрв’ю Polskieradio.pl.

Найбольшае ўражанне на мяне, безумоўна, зрабіла фінальная сцэна гэтага спектаклю. Гэта былі словы з паэмы «Пана Тадэвуша» адносна долі эмігрантаў. Беларусы спазнаюць увесь боль эміграцыі, паказаны ў гэтых радках, якім амаль 200 гадоў, менавіта зараз, — падкрэсліла яна.

Вядома, што «Рамантыка» застанецца ў рэпертуары тэатра — далейшыя паказы будуць выкананыя польскімі акцёрамі з трупы тэатра.

Тэатр Польскі імя Арнольда Шыфмана ў Варшаве — адна з найстарэйшых тэатральных інстытуцыяў Польшчы. Першы спектакль на яго сцэне адбыўся ў 1913 годзе. Сёння пры стварэнні рэпертуару тэатр пад кіраўніцтвам дырэктара Анджэя Севярына арыентуецца перш за ўсё на амбіцыйную класіку ў распрацоўцы лепшых рэжысёраў свету.

Вольныя Купалаўцы далі прэм'еру "Рамантыка" паводле Міцкевіча ў Тэатры Польскім у Варшаве - фотафакт
Фота: Karolina Jozwiak; Teatr Polski w Warszawie.
Вольныя Купалаўцы далі прэм'еру "Рамантыка" паводле Міцкевіча ў Тэатры Польскім у Варшаве - фотафакт
Фота: Karolina Jozwiak; Teatr Polski w Warszawie.
Вольныя Купалаўцы далі прэм'еру "Рамантыка" паводле Міцкевіча ў Тэатры Польскім у Варшаве - фотафакт
Фота: Karolina Jozwiak; Teatr Polski w Warszawie.
Вольныя Купалаўцы далі прэм'еру "Рамантыка" паводле Міцкевіча ў Тэатры Польскім у Варшаве - фотафакт
Фота: Karolina Jozwiak; Teatr Polski w Warszawie.

Праект «Рамантыка» быў падтрыманы Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны і Урадам Мазавецкага ваяводства.

Сачыць за творчасцю Вольных Купалаўцаў і падтрымаць іх можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: