Памёр Андрэй Каляда — вучоны і педагог, знаўца беларускага тэатра і беларускай мовы, які вучыў правільнаму сцэнічнаму маўленню беларускіх акцёраў.
Андрэй Андрэевіч Каляда нарадзіўся 3 чэрвеня 1940 г. у вёсцы Панямонь Наваградскага раёна Гродненскай вобласці. Вядомы беларускі літаратуразнавец, тэатразнавец, педагог. Кандыдат педагагічных навук.
Быў прарэктарам Беларускай акадэміі мастацтваў (1989–2008). У 1993 годзе атрымаў ступень прафесара. Стваральнік народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова».
Развітанне адбудзецца 15 кастрычніка а 12.00 гадзіне на Паўночных могілках.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: