Выдавецтва «Папуры» перавыдала коласаўскую «Новую зямлю» з ілюстрацыямі беларускай мастачкі Лізаветы Лянкевіч

Культура
Фота: facebook.com/papury.bel.

Слынная паэма Якуба Коласа «Новая зямля» атрымала новае візуальнае прачытанне. Выдавецтва Papury.bel перавыдала знакаміты твор з ілюстрацыямі беларускай мастачкі Лізаветы Лянкевіч.

Лізавета Лянкевіч — маладая беларуская мастачка і кніжны графік, дзякуючы працам якой вядомыя творы беларускай літаратуры набываюць новыя жыцці. У даробку аўтаркі — праца над «Палескімі рабінзонамі» Янкі Маўра, «Азбукай» Рыгора Барадуліна, за якую яна атрымала Прэмію Цёткі; сёння ілюстрацыі Лізаветы ўпрыгожылі коласаўскую паэму «Новая зямля».

Як патлумачыла выдавецтва, гэта падарунак для чытачоў яно падрыхтавала да 140-годдзя беларускага класіка, што адбудзецца ў лістападзе. На дадзены момант гатовыя сігнальныя экзэмляры, сама кніга з’явіцца на сайце выдавецтва і ў кнігарнях пасля 20 кастрычніка.

Выдавецтва "Папуры" перавыдала коласаўскую "Новую зямлю" з ілюстрацыямі беларускай мастачкі Лізаветы Лянкевіч
Фота: facebook.com/papury.bel.

Мы атрымалі сігнальныя экзэмпляры і спяшаемся падзяліцца з вамі радасцю. Шэдэўр айчыннай літаратуры, цар-звон беларускай паэзіі, энцыклапедыя народнага жыцця, першы беларускі раман у вершах, адысея беларускай літаратуры, беларускі нацыянальны эпас… Так у розныя часы крытыкі і літаратуразнаўцы пісалі пра гэты твор. Чакаем! Хутка з’явіцца ў продажы, — анансавалі выхад, мяркуючы па фатаграфіях, шыкоўнага выдання супрацоўнікі «Папуры».

Сачыць за навінамі выдавецтва можна тут.

Выдавецтва "Папуры" перавыдала коласаўскую "Новую зямлю" з ілюстрацыямі беларускай мастачкі Лізаветы Лянкевіч
Фота: facebook.com/papury.bel.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: