Беластоцкі Фонд развіцця падляшскага кінематографа запрашае беларускіх аўтараў

Культура
Скан сайта Фонда развіцця падляшскага кінематографа.

У Беластоку пачаў працу Фонд развіцця падляшскага кінематографа «Вельмі дзікі Усход», паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя». Фонд будзе спрыяць кантактам стваральнікаў кіно, у тым ліку і беларусам, што пражываюць на Падляшшы, з мецэнатамі Беластока, Падляшскага ваяводства і ўсёй Польшчы.

Падчас прэс-канферэнцыі сцэнарыст Кшыштаф Шубзда паведаміў, што Фонд хацеў бы паспрыяць стварэнню фільма, які «закране польска-беларускія адносіны і ажывіць беларускае асяроддзе на Падляшшы».

У планах Фонда – вытворчасць мастацкага фільма пра панк у Гайнаўцы 1980-х гадоў «Жыве панк», стварэнне падляшскага дня на фэстывалі «Wajda na Nowo» у Сувалках і адкрыццё кінамайстэрні ў Краснагрудзе.

Сачыць за дзейнасцю Фонда можна на сайце.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: